Максім Архіпавіч Ляўкоў
Сцяг Сакратар ЦВК БССР
верасень 1933 ліпень 1937
Папярэднік Міхаіл Гнілякевіч
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Народны камісар юстыцыі БССР
1931 кастрычнік 1932
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Папярэднік Аляксандр Сташэўскі
Пераемнік Аляксандр Судакоў
Сцяг Генеральны пракурор БССР
1931 верасень 1933
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Папярэднік Аляксандр Сташэўскі
Пераемнік Аляксандр Судакоў

Нараджэнне 12 мая 1894(1894-05-12)
Смерць 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (43 гады)
Партыя
Дзейнасць палітык
Месца працы

Максі́м Архі́павіч Ляўко́ў (12 мая 1894, в. Кавалі, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Мінск, турма НКУС) — беларускі дзяржаўны дзеяч. З 1931 — наркам юстыцыі і пракурор БССР. Старшыня Цэнтральнай камісіі па справах былых чырвонагвардзейцаў і партызан.

Біяграфія

З сялянскай сям'і. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. З 1918 — ваенны камісар Рудабельскай воласці Бабруйскага павета. З 1933 — сакратар ЦВК БССР. У 1932-1937 — член ЦК КП(б)Б. Арыштаваны 13.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 31. Асуджаны тройкай НКУС 28.10.1937 як «агент польскай разведкі і член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 21.9.1957. Справа Л. № 10936-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Зноскі

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.