Македонская кухня — частка балканскай кухні, з’яўляецца традыцыйнай кухняй у Паўночнай Македоніі. Моцны ўплыў аказалі кухні Міжземнамор’я і Блізкага Усходу, а таксама іншых суседніх краін. Цёплы і вільготны клімат Паўночнай Македоніі забяспечвае выдатныя ўмовы для росту гародніны, садавіны і зеляніны. Македонская кухня адрозніваецца разнастайнасцю і якасцю малочных прадуктаў, вінаў і алкагольных напояў, напрыклад, ракіі.
Сярод мясных прадуктаў дамінуюць ялавічына, бараніна і курыца. Свініна рэдка выкарыстоўваецца (не толькі мусульманскай меншасцю, але і хрысціянскай большасцю).
Таўча граўча і Масціка лічацца нацыянальнай стравай і напоем Паўночнай Македоніі.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.