Майсей Смірын | |
---|---|
Майсей Мендзелевіч Смірын | |
Дата нараджэння | 23 кастрычніка (4 лістапада) 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 мая 1975[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | медыявістыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Яўген Аляксеевіч Касмінскі[d] |
Вядомыя вучні | Вільгельм Яўгенавіч Маер[d] |
Прэміі |
|
Узнагароды |
|
Майсей Мендзелевіч Смірын (4 лістапада 1895, Дзісна — 20 мая 1975, Масква) — навуковец-гісторык.
Біяграфія
У Дзісне атрымаў першапачатковую адукацыю, закончыў гімназію. Працаваў загадчыкам РАНА на Смаленшчыне, адначасова з’яўляўся выкладчыкам у працоўнай школе. У 1921 годзе паступіў у Смаленскі інстытут народнай адукацыі, потым пераводзіцца на факультэт грамадскіх навук Маскоўскага ўніверсітэта. Прадоўжыць адукацыю ў Расійскай Акадэміі навук і аспірантуры на кафедры ўсеагульнай гісторыі. Паспяхова закончыўшы яе, працаваў у 1930—1934 гадах выкладчыкам усеагульнай гісторыі ў педагагічным інстытуце ў г. Горкі.
У 1935—1940 гадах узначальвае кафедры ўсеагульнай гісторыі ў Маскоўскім педінстытуце імя У. I. Леніна і педінстытуце імя К. Лібкнехта. У 1937 годзе абараняе кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аграрныя адносіны ў паўднёва-заходняй Германіі ў XV—XVI стст.» 3 1938 года з’яўляецца старшым навуковым супрацоўнікам сектара гісторыі сярэдніх вякоў Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР. 3 1938 года працуе дацэнтам, з 1946 года — прафесарам кафедры гісторыі сярэдніх вякоў Маскоўскага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе абараняе доктарскую дысертацыю «Томас Мюнцэр і Вялікая сялянская вайна ў Германіі». 3 гэтага года ён з’яўляецца адказным сакратаром навуковага зборніка «Сярэднія вякі».
Навуковая дзейнасць
Першыя навуковыя артыкулы з’явіліся ў 1927 годзе. Асноўная тэма навуковай дзейнасці была прысвечана гісторыі рэфармацыі і сялянскай вайны ў Германіі XVI стагоддзя. У шматлікіх навуковых часопісах друкаваліся яго артыкулы, прысвечаныя гісторыі Германіі XVI ст.
У 1947 г. выходзіць фундаментальная праца «Народная рэфармацыя Томаса Мюнцэра і Вялікая сялянская вайна», якая затым была перакладзена і выдадзена на польскай, нямецкай і 5-я глава на італьянскай мовах. У 1952 годзе выходзіць кніга «Нарысы гісторыі палітычнай барацьбы ў Германіі перад Рэфармацыяй», якая таксама была перакладзена на нямецкую мову. Асобнай брашурай у ГДР выйшла «Гістарыяграфія Вялікай сялянскай вайны».
З’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, прысвечаных Германіі, у разнастайных энцыклапедыях як у СССР, так і за мяжой. Прымае ўдзел у напісанні і рэдагаванні шэрагу падручнікаў па гісторыі сярэдніх вякоў. Адна з апошніх кніг «Да гісторыі ранняга капіталізму ў Германіі» выйшла ў 1969 г.
Узнагароды
У 1947 годзе за высокія навуковыя дасягненні быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй 2-й ступені, а ў ГДР атрымаў ганаровае званне доктара філасофіі. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і шматлікімі медалямі.
Зноскі
- 1 2 Смирин Моисей Менделевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Смірын Маісей Мендзелевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1988. — С. 538—539.
- Смірын Майсей Мендэлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 58. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- Смірын Майсей Мендэлевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»