Мазырсоль | |
---|---|
Галіна | прамысловасць[1] |
Прадукцыя | галіт[2] |
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Белдзяржхарчпрам[5] |
Даччыныя кампаніі | Чырвоны Мазыранін[6] |
Сайт | mozyrsalt.by/by/ |
ААТ «Мазырсоль» (руск.: ОАО «Мозырьсоль») — беларуская кампанія па вытворчасці кухоннай солі, якая знаходзіцца ў г. Мазыр Гомельскай вобласці.
Гісторыя
Будаўніцтва прадпрыемства пачалося ў 1974 годзе[7][8]. Мазырскі солевыварны камбінат пачаў працу ў 1982 годзе, першая прадукцыя была выраблена ў снежні 1982 года[7][9]. Першапачаткова камбінат падпарадкоўваўся Міністэрству харчовай прамысловасці БССР, у снежні 1985 года увайшоў ў склад Дзяржаграпрома БССР[8]. У 1988 годзе камбінат дасягнуў праектнай магутнасці ў 360 тыс. т солі ў год, у 1997 годзе пераўтвораны ў ААТ «Мазырсоль». Тэхналогія вытворчасці — выпарванне солі з ачышчанага расолу[9]. У 2014—2016 праводзілася мадэрнізацыя вытворчасці, магутнасць дасягнула 480 тыс. т у год[10]. У 2016 годзе 88,8% акцый ААТ належалі дзяржаве[11].
Сучаснае становішча
Прадпрыемства вырабляе соль кухонную «Палессе», тэхнічныя віды солі, сухія заправы[9][7].
«Мазырсоль» з’яўляецца адным з валаўтваральных прадпрыемстваў для Мазыра і Мазырскага раёна[12].
Зноскі
- ↑ https://mozyrsalt.by/by/company/proizvodstvo/
- ↑ https://mozyrsalt.by/by/products/1-sol-pishhevaya-dlya-doma/
- 1 2 3 https://mozyrsalt.by/uploads/docs/otchety/2020/Konsolidirovannaya-finansovaya-otchetnost-OAO-Mozyrsol-za-2020-g-v-sootvetstvii-s-MSFO.pdf
- ↑ https://mozyrsalt.by/uploads/docs/otchety/2019/Godovoj-otchet-OAO-Mozyrsol-za-2019-god.zip
- ↑ https://mozyrsalt.by/by/company/o-mozyrsol/
- ↑ https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Чырвоны_Мазыранін
- 1 2 3 О Мозырьсоль
- 1 2 Мозырский солевыварочный комбинат Архівавана 8 студзеня 2020.
- 1 2 3 Мазырскі солевыварны камбінат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 514
- ↑ ОАО «Мозырьсоль» – одно из крупнейших производителей соли класса «экстра» на мировом рынке(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2018. Праверана 28 мая 2020.
- ↑ "Это стратегический продукт". "Мозырьсоль" предлагают оставить в руках государства Архівавана 13 лістапада 2016.
- ↑ Промышленность Архівавана 17 мая 2020.
Літаратура
- Мазы́рскі солевыва́рны завод // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 455. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.