Мазырска-Лельчыцкая раўніна — фізіка-геаграфічны раён Мазырскага Палесся, размешчаны на паўднёвым захадзе Гомельскай вобласці.
Мяжуе з Сярэднепрыпяцкай нізінай на захадзе, Капаткевіцкай раўнінай на поўначы, Хойніцка-Брагінскай узвышанай раўнінай на паўночным усходзе, Камарынскай нізінай на ўсходзе, Жытомірскім Палессем (Украіна) на поўдні.
Пераважаюць абсалютныя адзнакі 150—160 м. На поўначы выдзяляецца ў рэльефе Мазырская града (221 м). Асноўную плошчу займае плоскахвалістая водна-ледавіковая раўніна. Рачная сетка прадстаўлена Прыпяццю і яе правымі прытокамі: Убарць, Славечна, Мытва, Жалонь. Лясістасць каля 60 %.
Літаратура
- Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0472-3
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.