Магілёўтрансмаш
Заснаванне май 1982[1]
Галіна машынабудаванне[2]
Прадукцыя пад’ёмны кран[3], прычэп[2] і паўпрычэп[d][2]
Матчына кампанія Мінскі аўтамабільны завод[4]

Магілёўтрансмаш (Магілёўскі завод транспартнага машынабудавання) — беларускае прадпрыемства па выпуску паўпрычэпаў, аўтамабільных кранаў і спецыяльных фургонаў, размешчанае ў горадзе Магілёў. У цяперашні час з’яўляецца філіялам Мінскага аўтамабільнага завода.

Гісторыя

У 1975 годзе ў Магілёве пачалося будаўніцтва завода сельскагаспадарчага машынабудавання «Магілёўсельмаш». У 1982 годзе завод быў уведзены ў эксплуатацыю. Першапачаткова падпарадкоўваўся Міністэрству машынабудавання для жывёлагадоўлі і кормавытворчасці СССР. З 1991 года — у падпарадкаванні Дзяржкамітэта Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях, з 1994 года — у падпарадкаванні Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. 28 сакавіка 1994 года перайменаваны ў Магілёўскі завод транспартнага машынабудавання «Магілёўтрансмаш». 31 ліпеня 2000 года ператвораны ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, 31 снежня 2003 года — у адкрытае акцыянернае таварыства[5][6]. У 2003 годзе завод быў перададзены ў падпарадкаванне Мінскаму аўтамабільнаму заводу[7]. У 2006 годзе ААТ «Магілёўтрансмаш» скасавана як самастойная юрыдычная асоба[8].

Прадукцыя

Першапачаткова завод займаўся вытворчасцю сельскагаспадарчай тэхнікі: прыстасаванняў для перавозкі здробненай зялёнай масы, пагрузчыкаў для трактара К-700. У 1991 годзе завод пачаў асвойваць вытворчасць прычапной тэхнікі і аўтакранаў «Машэка». У 1991 годзе былі выраблены першыя аўтамабільныя паўпрычэпы, у 1993 годзе завод выпусціў першыя 15-тонныя аўтакраны. У далейшым прадпрыемства вырабляла кантэйнеравозы, рэфрыжэратары, панелевозы, паўпрычэпы з тэнтаваным верхам, прычэпы-роспускі лесавозаў[9][6]. У 2012 годзе «Магілёўтрансмаш» сабраў партыю мікрааўтобусаў МАЗ-182[10]. У 2017 годзе на незадзейнічаных плошчах завода была арганізавана зборка аўтакранаў на шасі МАЗ сумесна з кітайскай кампаніяй Zoomlion[11]. У 2019 годзе «Магілёўтрансмаш» пачаў вытворчасць рубільна-драбільнай машыны на шасі МАЗ[12]. У 2020 годзе завод выпусціў першы смеццявоз на сціснутым прыродным газе і смеццявоз магутнасцю 8,3 т адходаў[13][14].

Спорт

У 1988—1998 гадах пры заводзе дзейнічала ўласная футбольная каманда «Трансмаш» (у 1998 годзе аб’яднаная з асноўнай магілёўскай камандай «Дняпро» ў «Дняпро-Трансмаш»).

Заўвагі

  1. https://bis.nlb.by/by/documents/146995
  2. 1 2 3 http://catalog.library.mogilev.by/kray/Econom/R15P23.html
  3. https://zviazda.by/be/news/20210317/1616001740-superkran-dlya-vyalikaga-gorada
  4. https://blr.belta.by/economics/view/maz-pradstaviu-navinki-vytvorchastsi-na-milex-78149-2019/
  5. ОАО «Могилёвтрансмаш» Архівавана 21 лютага 2022. на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь)
  6. 1 2 Магілёўскі заво́д тра́нспартнага машынабудава́ння «Магілёўтрансма́ш». 466 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  7. 1991-2006 Итоги Автомобилестроение и сельхозмашиностроение(недаступная спасылка)
  8. Открытое акционерное общество «Могилевтрансмаш». Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2020. Праверана 5 чэрвеня 2020.
  9. Завод «Могилёвтрансмаш» ОАО «МАЗ» - управляющая компания холдинга "БЕЛАВТОМАЗ" г. Могилев. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2020. Праверана 30 мая 2020.
  10. «Могилевтрансмаш» выпустил партию микроавтобусов МАЗ-182
  11. Новый белорусский автокран может поднять танк на высоту 20-этажного дома
  12. МАЗ презентовал в Могилеве сверхбыстрого «железного дровосека». Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2020. Праверана 30 мая 2020.
  13. Первый в Беларуси газовый мусоровоз МАЗ презентовали в Могилеве(недаступная спасылка)
  14. МАЗ представил новый сверхподъемный мусоровоз

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.