«Магілёўскі металургічны завод»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1932
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь,
Магілёўская вобласць,
горад Магілёў
Ключавыя постаці генеральны дырэктар
Цімафееў Альберт Эдуардавіч
Галіна Чорная металургія
Прадукцыя трубы, тэхнічны шрот, чыгуннае ліццё
Матчына кампанія ААТ БМЗ - кіруючая кампанія холдынгу БМК[1][2]
Сайт mmz.by

Магілёўскі металургічны завод — прадпрыемства чорнай металургіі ў горадзе Магілёве, Беларусь. Асноўнай прадукцыяй завода з’яўляюцца сталёвыя трубы, чыгуначныя восі і тэхнічны шрот. Таксама вырабляюцца сталёвыя профілі, чыгунныя запаўняльнікі, мастацкае ліццё.

Гісторыя

Магілёўскі металургічны завод з’яўляецца адным з найстарэйшых прамысловых прадпрыемстваў абласнога цэнтра. У канцы 1920-х на паўночна-ўсходняй ўскраіне горада Магілёва пачалося будаўніцтва. 6 лістапада 1932 года Магілёўскі, тады трубаліцейны завод святкаваў свой Дзень нараджэння: быў зроблены пробны пуск трубаліцейнага цэха — адлітая першая чыгунная вадаправодная труба дыяметрам 150 мм. У вайну абсталяванне завода было эвакуявана ў глыбокі тыл на Урал. У 1944-48 гг.. завод быў адбудаваны. У сакавіку 1953 года завод асвоіў вытворчасць чыгуннага дахавага ліста. У 1959 упершыню ў СССР тут былі атрыманы трубы, адлітыя напаўнеперарыўным спосабам. Асваенне гэтай тэхналогіі ў пачатку 1960-х ператварыла БССР у экспарцёра трубапракатнай прадукцыі ў рэспублікі Прыбалтыкі і на новабудоўлі Расіі і Украіны. У 1980-х завод перайшоў да вытворчасці электразварных труб, для чаго было адкрыта тры трубапракатных станы. Гэты тэхналагічны паварот вызначыў далейшую спецыялізацыю прадпрыемства. У 2003 уведзены ў эксплуатацыю ўчастак па вытворчасці чыгунных люкаў і дажджапрыёмнікаў. У 2006 годзе ААТ «ММЗ» ўвайшло ў склад вытворчага аб’яднання «Беларускі металургічны завод».

Прадукцыя

У цяперашні час Адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўскі металургічны завод» вырабляе наступную сертыфікаваную прадукцыю:[3]

  • Трубы сталёвыя электразварныя прасташвоўныя ДАСТ 10704-91, ДАСТ 10705-80;
  • Трубы сталёвыя вадагазаправодныя ДАСТ 3262-75;
  • Трубы сталёвыя профільныя ДАСТ 8639-82, ДАСТ 8645-68, ДАСТ 13663-86;
  • Профілі сталёвыя гнутыя замкнёныя зварныя квадратныя і прастакутныя для будаўнічых канструкцый ДАСТ 30245-2003;
  • Профілі полыя зварныя канструкцыйныя халоднай фармоўкі з нелегіраванай сталі DIN EN 10219-1,2;
  • Шрот тэхнічны чыгунны адліваны і колаты ДАСТ 11964-81;
  • Шрот чыгунны адліваны баластны ТУ BY 700123720.010-2013;
  • Люкі чыгунныя для назіральных калодзежаў ДАСТ 3634-99, EN 124;
  • Восі чарнавыя вагонныя;
  • Запаўняльнік для асабліва цяжкіх бетонаў ТУ BY 700123720.054-2013;
  • Запаўняльнікі чыгунныя адліваныя і колатыя ТУ BY 700123720.017-2013;
  • Тавары народнага спажывання;
  • Малыя архітэктурныя формы.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.