Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж (МДПК) | |
---|---|
Тып | прафесійна-тэхнічны каледж[d] |
Дырэктар | Сяргей Мікалаевіч Казлоў |
Размяшчэнне | Магілёў |
Адрас | г. Магілёў, вул. Першамайская, 93 |
www.politex.mogilev.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж (МДПК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Магілёве. Галоўны корпус размешчаны па адрасе вул. Першамайская, 93.
Гісторыя
Навучальная ўстанова ўзнікла ў першыя гады Савецкай улады. Грамадзянская вайна і замежная ваенная інтэрвенцыя не дазволілі разгарнуцца навучальнаму працэсу, і функцыянаванне новага навучальнага цэнтра надоўга было адкладзена.
Сваё другое нараджэнне тэхнікум атрымаў пасля Вялікай Айчыннай вайны — Пастановай Савета Міністраў СССР № 178р ад 10 студзеня 1947 года ў быў заснаваны Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум. 7 лютага гэтага ж года першыя 90 студэнтаў прыступілі да заняткаў. Навучальны працэс у тэхнікуме ажыццяўляўся па чатырох спецыяльнасцях: «Пнеўматычныя і электрычныя машыны і інструменты», «Вытворчасць абсталявання для прамысловасці будаўнічых матэрыялаў», «Апрацоўка металаў рэзаннем», «Мантаж прамысловага абсталявання». Першы выпуск адбыўся ў 1949 годзе.
У пачатку 1950-х гадоў колькасць навучэнцаў дасягнула 1600 чалавек, што зрабіла тэхнікум адным з найбуйнейшых цэнтраў падрыхтоўкі спецыялістаў у СССР. Разнастайнасць спецыяльнасцяў, шырата профілю падрыхтоўкі спецыялістаў паступова ператварылі тэхнікум з машынабудаўнічага ў політэхнічны, і з 1 студзеня 1966 г. ён быў перайменаваны ў Магілёўскі політэхнічны тэхнікум.
1 верасня 2003 года Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум быў рэарганізаваны ва Установу адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж».
Вядомыя выпускнікі
- Аляксандр Віктаравіч Агееў (нар. 1952) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2004—2006).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж
- Афіцыйны сайт