Магілёўская абласная філармонія
Месцазнаходжанне
Заснавана 1990
Мастацкі кіраўнік Святлана Юр'еўна Ефімук[d]
Галоўны рэжысёр
Сайт mogfil.by

Магілёўская абласная філармонія — філармонія ў Магілёве. Створана ў 1990 годзе пры Упраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Белдзяржфілармоніі. У 1996 годзе пад філармонію рэканструяваны былы дом палітычнай асветы, размешчаны на Тэатральнай плошчы, па адрасе вуліца Першамайская, 10.

У яе складзе (1999): мужчынскі камерны хор «Унія» (мастацкі кіраўнік і дырыжор К. Насаеў), аркестр народных інструментаў (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Л. Іваноў), камерны інструментальны ансамбль «Барыня», шоу-балет, гурты — вакальны-інструментальны «03», сямейны народных спеваў «Весялуха», эстрадна-цыркавыя «Казіно смеху» і «М+М», «Цырк на сцэне» і інш.; сярод артыстаў — спявачкі І. Абалян, А. Мацярынка, Н. Шарубіна, флейтыст У. Буры, ілюзіяніст С. Фельдман. У філармоніі пачынаў творчую дзейнасць А. Цівуноў, у яе студыі па падрыхтоўцы маладых артыстаў вучыліся спевакі С. Франкоўскі, А. Кавалеўскі.

Вядзе актыўную дзейнасць па арганізацыі і правядзенні музычных фестываляў і конкурсаў, свят горада, у т. л. міжнароднага фестывалю «Залаты шлягер» (з 1995), «Фестывалю харавой музыкі» (1991), міжнародныя эстрадныя імпрэзы «Беларусь збірае сяброў» (1993), эстраднага фэсту «Рэха „Славянскага кірмашу“» (1994), «Магілёўскай музычнай вясны» (1995), «Каляднага фестывалю» і IV Сусветнага кангрэса цымбалістаў (1997), Міжнародных пленэраў па жывапісе імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі (у святкаванні 125-годдзя з дня яго нараджэння ўдзельнічалі камерныя аркестры «Віртуозы Масквы» і «Вівальдзі-аркестр» пад кіраўніцтвам С. Бязроднай), удзельнічае ў фестывалі «Беларуская музычная восень», у працы міжнароднага дабрачыннага Фонду У. Співакова. 3 1997 года прадстаўніцтва філармоніі працуе ў Мінску.

Кіраўнікі

Дырэктары і мастацкія кіраўнікі філармоніі:

  • Святлана Юр’еўна Ефімук

Літаратура

Спасылкі

  • mogfil.by — афіцыйны сайт Магілёўскай абласной філармоніі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.