Магілёўліфтмаш | |
---|---|
![]() | |
Тып | ААТ |
Заснаванне | 1966 год |
Размяшчэнне | Магілёў, пр. Міру, д. 42 |
Ключавыя постаці | Барыс Кавалеўскі — Генеральны дырэктар |
Галіна | машынабудаванне |
Прадукцыя | ліфты |
Абарот | ▼398 мільярдаў рублёў (-6,3%; 2009; 142 мільёны $) |
Аперацыйны прыбытак | ▲101 млрд руб. (2009; 36 млн $) |
Чысты прыбытак | ▲99,3 млрд руб (2009; 35,4 млн $) |
Матчына кампанія | Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя кампаніі | «Электрарухавік»[d][1] |
Сайт | www.liftmach.by |
![](../I/%D0%92%D0%B8%D0%B4_%D1%81%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%85%D1%83_%D0%9C%D0%9B%D0%9C.jpg.webp)
![](../I/%D0%AD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%82%D0%BE%D1%80_%D0%BF%D0%BE%D1%8D%D1%82%D0%B0%D0%B6%D0%BD%D1%8B%D0%B9.jpg.webp)
![](../I/%D0%9E%D1%82%D0%B4%D0%B5%D0%BB%D0%BA%D0%B0_%D0%BB%D0%B8%D1%84%D1%82%D0%BE%D0%B2_6.jpg.webp)
![](../I/%D0%A6%D0%B5%D1%85_%D0%BC%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%82%D0%BE%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D1%81%D1%82%D1%80%D1%83%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9_%D0%9C%D0%9B%D0%9C.jpg.webp)
ААТ «Магілёўліфтмаш» — прадпрыемства па вытворчасці ліфтоў, заснаванае ў 1966 годзе ў Магілёве[2]. Вырабляе пасажырскія, катэджныя, бальнічныя і грузавыя ліфты грузападымальнасцю да 6300 кілаграм і хуткасцю да 2 метраў за секунду. Акрамя ліфтоў вырабляе эскалатары і траволаторы, платформы для фізічна аслабленых асоб, будаўнічыя пад’ёмнікі, мульчыроўщыкі, спажывецкія тавары. Мае зборачныя вытворчасці і прадстаўніцтвы ў Казахстане (Паўладар), Расіі (Кстова, Ніжагародская вобласць; Масква; Пецярбург) і Украіне (Вышгарад, Кіеўская вобласць).
З 2014 года ААТ «Магілёўліфтмаш» стала кіруючай кампаніяй холдынгу «Магілёўліфтмаш». У склад холдынгу ўваходзяць наступныя прадпрыемствы: ААТ «Магілёўліфтмаш» (г. Магілёў); ААТ «Магілёўскі завод „Электрарухавік“» (г. Магілёў); ААТ «Зеніт» (г. Магілёў); ААТ «Завод „Ветразь“» (Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г.п. Бягомль).
У 2014 годзе прадпрыемства прадало 11 тысяч ліфтаў, у 2015 — 10 тысяч, у 2016 і 2017 — больш за 12 тысяч. Большасць продажаў, а менавіта 66 %, прыпадае на Расію, 19,2 % — на Беларусь, 7,7 % — ва Украіну, 5,6 — на Казахстан. Астатнія ліфты былі рэалізаваны ў Латвіі, Літве, Азербайджане і іншых краінах (дадзеныя на 2017 год).
Кіраўнікі
З кастрычніка 2014 года пасаду кіраўніка займае Барыс Кавалеўскі.
Зноскі
- ↑ https://www.mez.by/about/history/
- ↑ Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання . Магілёўская абласная бібліятэка (6 лютага 2012).(недаступная спасылка)