Магнітны паток
Выява
ISQ dimension
Формула, якая апісвае закон або тэарэму [1][2] і [2]
Пазначэнне ў формуле , , , , , і
Сімвал велічыні (LaTeX) [2]
Рэкамендуемая адзінка вымярэння вебер[3][4][…] і kilogram square metre per square second ampere[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Электрадынаміка
Электрычнасць · Магнетызм

Магнітны паток — скалярная фізічная велічыня, якая характарызуе паток вектара магнітнай індукцыі.

Пазначаецца звычайна грэчаскай літарай Φ, вымяраецца ў сістэме СІ ў веберах, у сістэме СГСМ — у максвелах: магнітны паток поля велічынёй 1 гаус праз сантыметр квадратнай плошчы.

Магнітны паток праз бясконца маленькую плошчу dS вызначаецца як

,

дзе B — значэнне індукцыі магнітнага поля, θ — вугал паміж кірункам поля і нармаллю да паверхні. У вектарнай форме

.

Звычайна вылічаецца праз паверхню, абмежаваную пэўным контурам, напрыклад, контурам, які ўтвараюць праваднікі з токам. Паколькі ў розных пунктах паверхні магнітная індукцыя розная, то праводзіцца інтэграванне

Адзінкі вымярэння

У СІ адзінкай магнітнага патоку з’яўляецца вэбер (Вб, памернасць — В·с = кг·м²·с−2·А−1), у сістэме СГС — максвел (Мкс, 1 Вб = 108 мкс).

Вымяральныя прылады

Прылада для вымярэння магнітных патокаў называецца флюксметр (ад лац. fluxus — «плынь» і грэч. metron — «мера») або вэберметр.

Тэарэма Гаўса для магнітнай індукцыі

У адпаведнасці з тэарэмай Гаўса для магнітнай індукцыі паток вектара магнітнай індукцыі (B) праз любую замкнёную паверхню S роўны нулю:

.

Ці, у дыферэнцыяльнай форме — дывергенцыя магнітнага поля B роўная нулю:

.

Гэта азначае, што ў класічнай электрадынаміцы немагчыма існаванне магнітных зарадаў, якія стваралі б магнітнае поле падобна таму, як электрычныя зарады ствараюць электрычнае поле.[5]

Квантаванне магнітнага патоку

Значэння магнітнага патоку Φ, які праходзіць праз неаднасвязны звышправаднік (напрыклад, звышправоднае кальцо), дыскрэтныя і кратныя кванту патоку:

Вб (СІ);
Гаўс·см2 (СГС).

Эксперыментальна квантаванне магнітнага патоку было выяўлена ў 1961 годзе.[5]

Гл. таксама

Зноскі

  1. 6-22.1 // Quantities and units—Part 6: Electromagnetism — 1 — ISO, 2008. — 58 p.
  2. 1 2 3 4 6-22.1 // Quantities and units — Part 6: Electromagnetism, Grandeurs et unités — Partie 6: Electromagnétisme — 2 — 2022. — 70 с.
  3. SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
  4. 6-22.a // Quantities and units—Part 6: Electromagnetism — 1 — ISO, 2008. — 58 p.
  5. 1 2 Калашников С. Г. Электричество Учебн. пособие. — 6-е изд., стереот. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2003. — 624 с. — ISBN 5-9221-0312-1.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.