Выява ліній сілавога поля магніта, якая атрымалася з дапамогай жалезнай стружкі
Падковападобны магніт

Магніт — цела, якое валодае ўласным магнітным полем. Гэта магнітнае поле з'яўляецца нябачным, але дзякуючы яму набываюцца найбольш прыкметныя ўласцівасці магніта: сіла, якая ўздзейнічае на іншыя ферамагнітныя матэрыялаў, як жалеза, а таксама прыцягвае ці адштурхвае іншыя магніты.

Сталы магніт ёсць аб'ектам, які зроблены з матэрыялу, які намагнічваецца і стварае сваё ўласнае сталае магнітнае поле. Матэрыялы, якія могуць таксама быць намагнічанымі і моцна прыцягваюцца да магніта, называюць ферамагнітамі. Да іх ставяцца жалеза, нікель, кобальт, некаторыя сплавы рэдказямельных металаў, а таксама некаторыя натуральныя мінералы, такія як магнетыт. Найпростым і самым маленькім магнітам можна лічыць электрон. Магнітныя ўласцівасці ўсіх астатніх магнітаў абумоўлены магнітнымі момантамі электронаў унутры іх. З пункту гледжання квантавай тэорыі поля электрамагнітнае ўзаемадзеянне пераносіцца безмасавым базонамфатонам, часціцай, якую можна прадставіць як квантавае ўзбуджэнне электрамагнітнага поля.

Этымалогія

Слова паходзіць ад па-старажытнагрэчаску: Μαγνῆτις λίθος (Magnētis líthos), «камень з Магнесіі» — ад назвы рэгіёну Магнесія і старажытнага горада Магнесія ў Малой Азіі, дзе ў старажытнасці былі выяўленыя адклады магнетыту.

Гл. таксама

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.