Маб | |
---|---|
спадарожнік Урана | |
Першаадкрывальнік | Mark Robert Showalter[d] і Jack J. Lissauer[d] |
Дата адкрыцця | 25 жніўня 2003 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 97 736 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,0025 |
Перыяд абарачэння | 0,923 сутак |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | каля 24 км |
Маса | 9 exagram[1] |
Маб (англ.: Mab) — спадарожнік планеты Уран. Быў адкрыты 25 жніўня 2003 г. Маркам Шоўолтэрам і Джэкам Лісаўэрам з дапамогай касмічнага тэлескопа «Хабл». Услед за адкрыццём атрымаў часовае абазначэнне S/2003 U 1. Названы ад імя феі з англійскага фальклору, якая ўзгадваецца ў п’есе Шэкспіра «Рамэа і Джульета». Таксама пазначаецца як Уран XXVI.
Па прычыне, што гэты спадарожнік малы як па памеры, так і па адбівальнай здольнасці, ён не быў знойдзены на падрабязна даследаваных выявах, зробленых апаратам «Вояджэр-2» падчас яго праходжання каля Урана ў 1986 годзе. Пры гэтым Маб ярчэйшы ў параўнанні з іншым спадарожнікам, Пердытай, якая была адкрыта па фатаграфіях «Вояджэра-2» у 1999 годзе. Гэты факт заахвоціў навукоўцаў паўторна даследаваць старыя здымкі, і Маб была на іх выяўлена.
Памеры Маб вызначаны з малой дакладнасцю. Калі яна такая ж цёмная, як Пак, то яна мае 24 км у дыяметры. Калі ж яна так жа яркая, як суседняя Міранда, то па памерах саступіць нават Купідону, адпавядаючы па памерах самым дробным далёкім спадарожнікам Урана.
Маб абарачаецца на адной адлегласці ад Урана з нядаўна адкрытым пылавым кольцам R/2003 U 1. Памеры спадарожніка блізкія да аптымальных для ўтварэння пылу: больш буйныя спадарожнікі збіраюць ўласны пыл сілай гравітацыі, а ў больш дробных занадта малая плошча паверхні для падсілкоўвання кольца шляхам сутыкненняў з часціцамі кольца або метэароідамі. Аналагічныя кольцы не выяўлены для Пердыты і Купідона, верагодна, з-за таго, што Белінда збірае іх пыл.
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.