Мабуту Сесе Секо | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лінгала: Mobutu Sese Seko Kuku Ngbendu wa Za Banga | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Joseph Kasa-Vubu[d] | ||||||
Пераемнік | Ларан Кабіла | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хайле Селасіе I | ||||||
Пераемнік | Хуары Бумедзьен | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 кастрычніка 1930[1][2][…] |
||||||
Смерць |
7 верасня 1997[1][2][…] (66 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | фр.: Joseph-Désiré Mobutu | ||||||
Жонка | Bobi Ladawa Mobutu[d] і Marie-Antoinette Gbiatibwa Gogbe Mobutu[d][3][4] | ||||||
Дзеці | Nzanga Mobutu[d], Kongulu Mobutu[d] і Giala Mobutu[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, журналіст, ваенны | ||||||
Род войскаў | Force Publique[d] і Узброеныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга | ||||||
Званне | Генерал-фельдмаршал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мабуту Сесе Секо Куку Нгбенду Ва За Банга (фр. Mobutu Sese Seko Kuku Ngbendu wa za Banga (у перакладзе з мовы нгбанды, азначае «Воін, які ідзе ад перамогі да перамогі, і ніхто не можа яго спыніць»), больш вядомы як Мабу́ту Сесе́ Секо́, да 1972 Жазеф Дэзірэ Мабуту, фр. Joseph-Désiré Mobutu, 14 кастрычніка 1930 — 7 верасня 1997) — прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (пераназванай 27 кастрычніка 1971 года ў Рэспубліку Заір) у 1965—1997 гадах. Маршал (1982).
Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Мабуту прыйшоў да ўлады 24 лістапада 1965 года пасля дзяржаўнага перавароту і стаў дыктатарам. Ён змяніў назву краіны з Конга на Заір (1971). Перыяд праўлення Мабуту характарызуецца вельмі нізкім узроўнем жыцця насельніцтва, карупцыяй і клептакратыяй.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў ваенную школу ў г. Лулуабург. 3 1949 года ў бельгійскіх каланіяльных войсках, з 1956 рэдактар газет «l’Avenir» («Будучыня») і «Actualité africaine» («Афрыканская рэчаіснасць»); дзяржаўны сакратар ва ўрадзе Патрыса Лумумбы, з ліпеня 1960 начальнік Генштаба. У верасні 1960 скінуў П. Лумумбу. 3 1961 галоўнакамандуючы Кангалезскай нацыянальнай арміяй. Пасля перавароту ў лістападзе 1965 года прэзідэнт ДРК. Адэінай дзяржаўнай ідэалогіяй абвясціў канцэпцыю «сапраўднага заірскага нацыяналізму»; усталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым, які арыентаваўся на заходнія краіны. У маі 1997 пад націскам узброенага паўстання пакінуў краіну.
Бібліяграфія
- Edgerton, Robert — «The Troubled Heart of Africa: A History of the Congo», St. Martin’s Press
- Gould, David — «Bureaucratic Corruption and Underdevelopment in the Third World: The Case of Zaire»
- Janssen, Pierre — «A la cour de Mobutu», Michel Lafon, 1997
- Kelly, Sean — «America’s Tyrant: The CIA and Mobutu of Zaire», American University Press
- Lesie, Winsome J — «Zaire: Continuity and Political Change in an Oppressive State», Westview Press
- MacGaffey, Janet — «The Real Economy of Zaire: The Contribution of Smuggling and Other Unofficial Activities to National Wealth», Philadelphia: University of Pennsylvania Press
- Meditz, Sandra W. and Tim Merrill — «Zaire: A Country Study», Claitor’s Law Books and Publishing Division
- Mokoli, Mondonga M — «State Against Development: The Experience of Post-1965 Zaire», New York: Greenwood Press
- Ngbanda Nzambo-ku-Atumba, Honoré — «Ainsi sonne le glas! Les Derniers Jours du Maréchal Mobutu», Gideppe
- Nguza Karl-i-Bond, Jean — «Mobutu ou l’Incarnation du Mal Zairois», Bellew Publishing Co Ltd
- Sandbrook, Richard — «The Politics of Africa’s Economic Stagnation», Cambridge University Press, 1985
- Wrong, Michela — «In The Footsteps of Mr. Kurtz: Living on the Brink of Disaster in Mobutu’s Congo», Perennial
- Young, Crawford, and Thomas Turner — «The Rise and Decline of the Zairian State», University of Wisconsin Press
Зноскі
- 1 2 Mobutu Sese Seko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Mobutu Sese Seko // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ https://oxfordaasc.com/view/10.1093/acref/9780195301731.001.0001/acref-9780195301731-e-50425
- ↑ https://www.jeuneafrique.com/118918/archives-thematique/destins-de-famille-s/
Літаратура
- Мабуту Сесе Секо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мабуту Сесэ Секо
- Мобуту на сайце Congo On-Line Архівавана 22 сакавіка 2008. (французская)
- Інтэрв’ю з Мобуту на сайце Metroactive.com (англійская)
- Артыкул «Inside Mobutu’s Court» на сайце Africasia.co.uk Архівавана 23 верасня 2006. (англійская)
- Артыкул «Mobutu’s legacy: Show over substance» на сайту BBC.co.uk (англійская)