МТБанк
Мінскі транзітны банк
Тып Банкаўская сфера
Заснаванне 14 сакавіка 1994[1]
Размяшчэнне
Галіна банкаўская справа[d]
Уласны капітал
  • 423 млн Br (2021)[2]
Доўг 1 553 346 000 Br[3]
Абарот 12 636 400 рублёў (2010; 42 209 тысяч $)
Чысты прыбытак
  • 85,9 млн Br (2021)[3]
Актывы
  • 1,98 млрд Br (2021)[2]
Дэвіз Банк свежых рашэнняў
Даччыныя кампаніі ААТ НКФА АРІП[4][5]
Сайт mtbank.by (руск.) (англ.)

Закрытае акцыянернае таварыства «Мінскі транзітны банк» (ЗАТ «МТБанк») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Упаўнаважаны банк Дзяржаўнага мытнага камітэта. Заснаваны ў 1994, першы банк з удзелам замежнага капіталу.

Буйнейшыя акцыянеры — «MTB Investments Holdings Limited» (супольнае прадпрыемства «Атлант-М» і «Horizon Capital», ЗША) — 98,97 % акцый, УП «Мінскінтэркапс» — 0,56 % і Мінскі гарадскі тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасці — 0,438 %[6].

Рэквізіты

БІК 153001117, УНП 100394906, АКПА 14619370.

SWIFT: MTBK BY22. Тэлекс: 252157 MTB BY.

Гісторыя

14 сакавіка 1994 года зарэгістраваны пастановай Нацыянальнага банка Беларусі № 38 як ЗАТ "Супольны камерцыйны беларуска-латвійска-швейцарскі банк «Мінскі транзітны банк»[7]. Першы банк у Беларусі з удзелам замежнага капіталу[8].

У 1997 годзе ЗАТ «Мінскі транзітны банк» прыняты ў Асацыяцыю камерцыйных банкаў Рэспублікі Беларусь. Банкам асвоены новыя аперацыі для кліентаў, сярод якіх крэдытаванне прыватных асоб на спажывецкія патрэбы, набыццё і будаўніцтва жылля, а таксама прыём камунальных і мытных плацяжоў. Атрыманая ліцэнзія на працу з каштоўнымі паперамі.

У 2000 годзе ЗАТ «Мінскі транзітны банк» пашырыў лінейкі рознічных паслуг: наяўныя грашовыя сродкі выдаюцца па міжнародных пластыкавых картах VISA, Euro Card, Master Card; па пераводах фізічныя асобы могуць атрымаць наяўныя грашовыя сродкі без адкрыцця рахунку; у банку праводзяцца аперацыі па пераводах Western Union.

У 2001 годзе асноўным акцыянерам стаў холдынг «Атлант-М». У 2007 годзе да ліку акцыянераў далучылася амерыканская кампанія «Horizon Capital».

У 2003 годзе ўласны капітал ЗАТ «Мінскі транзітны банк» павялічаны да 10 млн еўра. Выпушчаны першыя карткі MasterCard. Банк паспяхова працуе з прадуктамі American Express Company: па аб’ёмах продажу дарожных чэкаў МТБанк займаў 2 месца ў Рэспубліцы Беларусь і 1 месца па тэмпах росту аб’ёмаў продажу.

У 2007 годзе ў склад акцыянераў увайшла холдынгавая кампанія амерыканскага інвестыцыйнага фонду Horizon Capital: уласны капітал банка павялічваецца да 43,8 млн USD, то-бок на 143,6 %. У рамках праграмы падтрымкі малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Беларусі ЗАТ «Мінскі транзітны банк» і ЕБРР заключаюць крэдытныя пагадненні на суму 4, а затым 10 млн USD.

Банк абраны ў каардынацыйны савет лакальнай сеткі Глабальнага дагавора ААН у Рэспубліцы Беларусь.

У 2021 годзе ЗАТ «МТБанк» набыў 99,999 % акцый і далучыў да сябе ЗАТ «Ідэя Банк»[9].

У 2022 годзе банк трапіў пад санкцыі Канады[10].

Дзейнасць

  • Прадстаўленне поўнага комплексу паслуг карпаратыўным і прыватным кліентам.
  • Упаўнаважаны банк Дзяржаўнага мытнага камітэту на права гарантаваць выплату мытных плацяжоў.
  • Банк ажыццяўляе прафесійную і біржавую дзейнасць па каштоўных паперах. З’яўляецца ўпаўнаважаным дэпазітарыем, які выконвае функцыі па ўліку правоў на дзяржаўныя і карпаратыўныя каштоўныя паперы[11].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.