Сямейства МАЗ-5335 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | Мінскі аўтамабільны завод | |||||
Месца вытворчасці | Мінск | |||||
Гады выпуску | 1977–1990 | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
МАЗ-5335 — сямейства грузавых аўтамабіляў, якое выраблялася Мінскім аўтазаводам з 1977 па 1990 год. Далейшае развіццё сямействаў МАЗ-500 і МАЗ-500А.
Гісторыя
Працэс асваення вытворчасці мадэрнізаваных аўтамабіляў з сямейства МАЗ-5335 пачаўся яшчэ ў 1976 годзе, але расцягнуўся на некалькі гадоў[1]. Тыпалогія мадэльнага шэрагу прынцыповых змен не зведала. Мадэрнізаваныя аўтамабілі атрымалі новыя абазначэнні ў адпаведнасці з галіновай нармаллю.
У адпаведнасці з новымі патрабаваннямі ЕЭК ААН да размяшчэння светлавых прыбораў на грузавіках, фары перамясцілі ў бампер. Бакавы паўторнік паказальніка павароту перамясціўся ніжэй, ушчыльную да крыла. Таксама быў зменены выгляд радыятарнай рашоткі. На месцы фар з’явіліся паказальнікі паваротаў, апраўленыя дэкаратыўнымі накладкамі, якія з’яўляліся стылістычным працягам рашоткі радыятара. У кабіне з’явілася новая панэль прыбораў.
Некаторы час аўтамабілі сямейства выпускаліся на канвееры паралельна з сямействам МАЗ-6422, у 1990 годзе вытворчасць была спынена.
Мадыфікацыі
Мадэль | Апісанне | Выява | |
---|---|---|---|
Бартавыя | |||
МАЗ-5335 |
Базавы аўтамабіль сямейства. У параўнанні з папярэднікам (МАЗ-500А) атрымаў металічную платформу. | ||
МАЗ-533501 | Паўночны варыянт МАЗ-5335. Адрозніваўся ад яго наяўнасцю двайнога шклення, цеплаізаляцыі кабіны, шын і гуматэхнічных вырабаў, вырабленых з марозаўстойлівых матэрыялаў. Прызначаны для працы пры тэмпературах да −60°С[2]. | ||
МАЗ-53352 | Мадыфікацыя для далёкамагістральных перавозак. Колавая база складала 5000 мм, паліўны бак быў павялічаны да 320 л. | ||
МАЗ-516Б |
Трохвосевы грузавік колавай формулай 6х2 з пад’ёмнай трэцяй воссю. | ||
Седлавыя цягачы | |||
МАЗ-5429 |
Далейшая мадэрнізацыя МАЗ-504А. | ||
МАЗ-542901 | Паўночны варыянт МАЗ-5429. Адрозненні — уцепленая кабіна, фара-шукальнік на даху, марозаўстойлівыя гуматэхнічныя дэталі, падагрэў паліўнага бака і акумулятарнай скрыні выхлапнымі газамі. Серыйна не выпускаўся[1]. | ||
МАЗ-504В | Седлавы цягач з васьміцыліндравым рухавіком ЯМЗ-238. | ||
МАЗ-5430 | Седлавы цягач абсталяваны гідраўлічнай апаратурай і прызначаны для буксіроўкі самазвальных паўпрычэпаў[3]. Далейшая мадэрнізацыя МАЗ-504Г. | ||
МАЗ-515Б |
Седлавы цягач колавай формулы 6х4. Далейшае развіццё седлавага цягача МАЗ-515А. | ||
Самазвалы | |||
МАЗ-5549 |
Самазвал. Далейшая мадэрнізацыя МАЗ-503А. | ||
МАЗ-554901 | Паўночны варыянт самазвала МАЗ-5549. | ||
МАЗ-554906 | Самазвал у экспартным выкананні. | ||
МАЗ-554907 | Самазвал у экспартным трапічным выкананні. | ||
Спецыялізаваныя | |||
МАЗ-5334 | Шасі, прызначанае пад камплектацыю кузавамі і надбудовамі адмысловага прызначэння. | ||
МАЗ-509А |
Лесавоз. Далейшая мадэрнізацыя МАЗ-509. Выкарыстоўваецца з прычэпамі-роспускамі ГКБ-9383 і ТМЗ-803. | ||
МАЗ-504В для ЧАЭС
Вонкавыя выявы | |
---|---|
выгляд з левага боку | |
выгляд з правага боку | |
адмысловае абсталяванне | |
Для ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС і працах па пабудове саркафага, летам 1986 года былі пабудаваныя спецыяльныя цягачы, здольныя працаваць у зоне высокага радыяцыйнага забруджвання. За аснову быў узяты стандартны седлавы цягач МАЗ-504В. Мяркуецца, што аўтамабілі прызначаліся для працы з паўпрычэпамі-панэлевозамі.
Для абароны ад радыяцыі, з кабіны была знятая ўся ўнутраная ашалёўка і ўнутры кабіны на месца кіроўцы ўсталявалі свінцовую капсулу з лістоў таўшчыні 10 мм. У капсулу кіроўца трапляў з боку пасажырскіх дзвярэй праз герметычны люк. Агляд з капсулы забяспечваўся праз маленькае акенца для якога выкарыстоўвалі пласціну (верагодна, крышталёвую) памерам 400х400 мм, таўшчыня шкла складала 100 мм. У сувязі з абмежаваннем агляду, перарабілі сістэму кранштэйнаў для люстэркаў задняга віду. На даху змантавалі ваенную фільтравентыляцыйную ўстаноўку, якая забяспечвала залішні ціск ўнутры капсулы і перашкаджала трапленню радыёактыўнага пылу.
Дакладная колькасць вырабленых для ЧАЭС спецыяльных седлавых цягачоў МАЗ-504В не вядомая — па розных дадзеных чатыры ці шэсць асобнікаў[4].
Канструкцыя
Аўтамабілі сямейства МАЗ-5335 выкананы па схеме «кабіна над рухавіком».
Кабіна — суцэльнаметалічная, закрытая, са спальным месцам, трохмесцавая для бартавых аўтамабіляў і двухмясцовая для самазвалаў і седлавых цягачоў. Абсталявана сістэмай ацяплення і вентыляцыяй. Прадстаўляе сабой бескаркасную штамп-зварную абцякальную канструкцыю з суцэльнаметалічных штампаваных панэляў, злучаных з дапамогай кропкавай зваркі. Пярэдняя панэль, за выключэннем блока прыбораў, стала пластыкавай. З’явіўся «бардачок». Абодва крэслы — з падлакотнікамі, падрысораныя і з рэгуляванымі спінкамі.
На аўтамабілі ўсталёўваліся шасціцыліндравы ЯМЗ-236 (мадыфікацыі 5335, 5429, 5549, 509А) і васьміцыліндравы ЯМЗ-238 (мадыфікацыі 53352, 516Б, 504В) рухавікі.
Каробка перадач — пяціступеньчатая, з сінхранізатарамі на другой-трэцяй і чацвёртай-пятай перадачах.
Былі ўжытыя падоўжаныя у параўнанні з МАЗ-500А пярэднія рысоры і ўдасканаленыя тэлескапічныя амартызатары. Тармазная сістэма — двухконтурная, з паасобным прывадам тормазаў па восях.
Рулявое кіраванне аснашчана гідраўлічным узмацняльнікам і тэлескапічнай рулявой калонкай.
Тэхнічныя характарыстыкі
Мадыфікацыя | МАЗ-5335[2] | МАЗ-53352[2] | МАЗ-516Б[5] | МАЗ-5429[3] | МАЗ-504В[3] | МАЗ-5549[6] | МАЗ-509А[7] |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Тып | Бартавы | Бартавы | Бартавы | Сед. цягач | Сед. цягач | Самазвал | Лесавоз |
Колавая формула | 4х2 | 4х2 | 6х2 | 4х2 | 4х2 | 4х2 | 4х4 |
Рухавік | ЯМЗ-236 | ЯМЗ-238Е | ЯМЗ-238Н | ЯМЗ-236 | ЯМЗ-238 | ЯМЗ-236 | ЯМЗ-236 |
Колькасць цыліндраў | 6 | 8 | 8 | 6 | 8 | 6 | 6 |
Працоўны аб’ём, л | 11,15 | 14,86 | 14,86 | 11,15 | 14,86 | 11,15 | 11,15 |
Магутнасць, кВт (к.с.) | 132 (180) пры 2100 аб / хв |
195 (265) пры 2300 аб / хв |
220 (300) пры 2100 аб / хв |
132 (180) пры 2100 аб / хв |
202 (275) пры 2100 аб / хв |
132 (180) пры 2100 аб / хв |
132 (180) пры 2100 аб / хв |
Круцільны момант | 667 Нм пры 1500 аб / хв |
882 Нм пры 1500 аб / хв |
1100 Нм пры 1500 аб / хв |
667 Нм пры 1500 аб / хв |
882,6 Нм пры 1500 аб / хв |
667 Нм пры 1500 аб / хв |
667 Нм пры 1500 аб / хв |
Колавая база, мм | 3950 | 5000 | 3950+1455 | 3400 | 3400 | 3400 | 3950 |
Маса, кг | 14950 | 16000 | 23700 | 14515 | 14500 | 15375 | 30000 |
Зноскі
- 1 2 От «двухсотки» до «супера»: эволюция седельных тягачей МАЗ (часть 2) // машina (zen.yandex.by) (руск.)
- 1 2 3 НИИАТ 1985, с. 66—67.
- 1 2 3 НИИАТ 1985, с. 80.
- ↑ Чернобыльский МАЗ-504В // mpark.pro (руск.)
- ↑ Автомобили МАЗ-500А (4х2) и МАЗ-516Б (6х2) // Краткий автомобильный справочник НИИАТ (руск.). — 9-е изд. — М.: Транспорт, 1982. — С. 154—157. — 464 с.
- ↑ НИИАТ 1985, с. 86.
- ↑ НИИАТ 1985, с. 123.
Літаратура
- Краткий автомобильный справочник НИИАТ (руск.). — 10-е изд. — М.: Транспорт, 1985. — 220 с.
- Высоцкі М.С. «СЕМЕЙСТВО МАЗ-5335» // За рулём : часопіс. — 1983. — № 5. — С. 13. (руск.)
- ЕвроМАЗ // ГрузовикПресс : часопіс. — 2010. — № 3. (руск.)