МАЗ-5516 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | Мінскі аўтамабільны завод | |||||
Месца вытворчасці | Мінск | |||||
Гады выпуску | 1994–2020 | |||||
Тып | Самазвал | |||||
Колавая формула | 6х4 | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
МАЗ-5516 — самазвал з колавай формулай 6х4 вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода.
Тэхнічныя характарыстыкі МАЗ-551605
Рухавік — ЯМЗ-238ДЕ2, дызельны, васьміцыліндравы, з турбанаддзіманнем; магутнасць — 330 к.с.; круцільны момант — 125 кгс·м.
Каробка перадач — ЯМЗ-238А, механічная, васьміступеньчатая. Перадатачны лік мастоў — 6,59.
Шыны — 12,00R20. Максімальная хуткасць — 92 км/г. Максімальны пераадольваемы пад’ём — 32%. Расход паліва пры хуткасці 60 км/г — 32 л/100 км. Запас паліва — 350 л.
Падрыхтаваная маса — 12700 кг; грузападымальнасць — 16000 кг; поўная маса — 28700 кг. Размеркаванне поўнай масы: на пярэднюю вось — 6700; на заднюю цялежку — 22000 кг. Аб’ём платформы — 10,5 м³. Камплектацыя падвышанай грузападымальнасці (20 т, поўная маса — 33 т) мае ўзмоцненыя рысоры і больш тлустыя шыны ў 18 слаёў замест 16.
Мадыфікацыі
- МАЗ-551646 — мадыфікацыя з рухавіком ММЗ Д-263 (магутнасць — 350 к.с., экалагічны клас — Еўра-3). Прайшоў выпрабаванні ў 2008 годзе[1].
- МАЗ-5516W4 — аблегчаны самазвал з рухавіком Cummins 6ISBe (300 к.с.) і механічнай каробкай перадач 9JS135TA. Грузападымальнасць — 14,8 т, поўная маса — 25 т. Дзеля змяншэння ўласнай вагі самазвал атрымаў аблегчаныя масты, рысорна-балансірную каляску, пярэднюю вось, а таксама аблегчаную раму. Акрамя таго, замест стандартнага кузава на машыне ўсталявана платформа U-падобнага перасеку аб’ёмам 9 куб. м[2]. Існавала таксама мадыфікацыя МАЗ-5516W4-425-010 — з прастакутным кузавам з трохбаковай разгрузкай (аб’ём платформы з надстаўнымі бартамі — 12 куб. м., грузападымальнасць — 14,3 т)[3].
Крыніцы
- ↑ "Новый дизель Минского моторного завода будет использован на грузовиках МАЗ" [руская]. infobaza.by. 2009-03-17. Праверана 2023-12-04.
- ↑ Дмитрий Гладкий. От "лобатого" до "гостя из будущего". Самосвальный ассортимент МАЗа (руск.). abw.by (11 снежня 2016). Праверана 4 снежня 2023.
- ↑ "Что МАЗ предложил селу? Премьеры и новинки на "БелАгро-2017"" [руская]. abw.by. 2017-06-11. Праверана 2023-12-04.
Літаратура
- Один за двоих // За рулём : часопіс. — 2001. — № 02. — С. 50-51. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме МАЗ-5516