МАЗ-5340 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | МАЗ | |||||
Месца вытворчасці | Мінск, Беларусь | |||||
Гады выпуску | 2002—ц.ч. | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
МАЗ-5340 — сямейства беларускіх буйнатанажных грузавых аўтамабіляў чацвёртага пакалення, якія выпускаюцца на Мінскім аўтамабільным заводзе з 2002 года. Машыны сталі пераемнікамі сямейства папярэдняга (трэцяга) пакалення МАЗ-5337, шмат у чым аналагічныя ім і выпускаюцца паралельна з імі.
Мадэль МАЗ-5340 разам з мадэлямі папярэдніх пакаленняў МАЗ-500, МАЗ-5335, МАЗ-5336 і МАЗ-5337 вырабляецца як у выглядзе шасі, так і ў выглядзе бартавых цягачоў. Тэхнічна існуе магчымасць кіраваць транспартным сродкам у камплекце з прычэпам ў якасці аўтацягніка поўнай масай да 45 тон[1][2].
Крыніцы
- ↑ МАЗ 5340: цена МАЗ 5340, технические характеристики МАЗ 5340, фото, отзывы, видео - Avto-Russia.ru . avto-russia.ru. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2021. Праверана 9 кастрычніка 2021.
- ↑ Export.by - Information export support website . export.by. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2021. Праверана 9 кастрычніка 2021.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.