Сямейства МАЗ-5335
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск Сцяг БССР
Гады выпуску 19771990
Храналогія
Сямейства МАЗ-500А Сямейства МАЗ-6422
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Сямейства МАЗ-5335 на Вікісховішчы

МАЗ-5335 — сямейства грузавых аўтамабіляў, якое выраблялася Мінскім аўтазаводам з 1977 па 1990 год. Далейшае развіццё сямействаў МАЗ-500 і МАЗ-500А.

Гісторыя

Цеплавыя абдзімальныя машыны на базе МАЗ-5335 (злева) і яго папярэдніка МАЗ-500А (справа)

Працэс асваення вытворчасці мадэрнізаваных аўтамабіляў з сямейства МАЗ-5335 пачаўся яшчэ ў 1976 годзе, але расцягнуўся на некалькі гадоў[1]. Тыпалогія мадэльнага шэрагу прынцыповых змен не зведала. Мадэрнізаваныя аўтамабілі атрымалі новыя абазначэнні ў адпаведнасці з галіновай нармаллю.

У адпаведнасці з новымі патрабаваннямі ЕЭК ААН да размяшчэння светлавых прыбораў на грузавіках, фары перамясцілі ў бампер. Бакавы паўторнік паказальніка павароту перамясціўся ніжэй, ушчыльную да крыла. Таксама быў зменены выгляд радыятарнай рашоткі. На месцы фар з’явіліся паказальнікі паваротаў, апраўленыя дэкаратыўнымі накладкамі, якія з’яўляліся стылістычным працягам рашоткі радыятара. У кабіне з’явілася новая панэль прыбораў.

Некаторы час аўтамабілі сямейства выпускаліся на канвееры паралельна з сямействам МАЗ-6422, у 1990 годзе вытворчасць была спынена.

Мадыфікацыі

Мадэль Апісанне Выява

Бартавыя

МАЗ-5335
Базавы аўтамабіль сямейства. У параўнанні з папярэднікам (МАЗ-500А) атрымаў металічную платформу.
МАЗ-533501 Паўночны варыянт МАЗ-5335. Адрозніваўся ад яго наяўнасцю двайнога шклення, цеплаізаляцыі кабіны, шын і гуматэхнічных вырабаў, вырабленых з марозаўстойлівых матэрыялаў. Прызначаны для працы пры тэмпературах да −60°С[2].
МАЗ-53352 Мадыфікацыя для далёкамагістральных перавозак. Колавая база складала 5000 мм, паліўны бак быў павялічаны да 320 л.
МАЗ-516Б
Трохвосевы грузавік колавай формулай 6х2 з пад’ёмнай трэцяй воссю.

Седлавыя цягачы

МАЗ-5429
Далейшая мадэрнізацыя МАЗ-504А.
МАЗ-542901 Паўночны варыянт МАЗ-5429. Адрозненні — уцепленая кабіна, фара-шукальнік на даху, марозаўстойлівыя гуматэхнічныя дэталі, падагрэў паліўнага бака і акумулятарнай скрыні выхлапнымі газамі. Серыйна не выпускаўся[1].
МАЗ-504В Седлавы цягач з васьміцыліндравым рухавіком ЯМЗ-238.
МАЗ-5430 Седлавы цягач абсталяваны гідраўлічнай апаратурай і прызначаны для буксіроўкі самазвальных паўпрычэпаў[3]. Далейшая мадэрнізацыя МАЗ-504Г.
МАЗ-515Б
Седлавы цягач колавай формулы 6х4. Далейшае развіццё седлавага цягача МАЗ-515А.

Самазвалы

МАЗ-5549
Самазвал. Далейшая мадэрнізацыя МАЗ-503А.
МАЗ-554901 Паўночны варыянт самазвала МАЗ-5549.
МАЗ-554906 Самазвал у экспартным выкананні.
МАЗ-554907 Самазвал у экспартным трапічным выкананні.

Спецыялізаваныя

МАЗ-5334 Шасі, прызначанае пад камплектацыю кузавамі і надбудовамі адмысловага прызначэння.
{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Аўтацыстэрна АЦ-8-5334 на шасі МАЗ-5334
МАЗ-509А
Лесавоз. Далейшая мадэрнізацыя МАЗ-509. Выкарыстоўваецца з прычэпамі-роспускамі ГКБ-9383 і ТМЗ-803.

МАЗ-504В для ЧАЭС

Вонкавыя выявы
выгляд з левага боку
выгляд з правага боку
адмысловае абсталяванне

Для ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС і працах па пабудове саркафага, летам 1986 года былі пабудаваныя спецыяльныя цягачы, здольныя працаваць у зоне высокага радыяцыйнага забруджвання. За аснову быў узяты стандартны седлавы цягач МАЗ-504В. Мяркуецца, што аўтамабілі прызначаліся для працы з паўпрычэпамі-панэлевозамі.

Для абароны ад радыяцыі, з кабіны была знятая ўся ўнутраная ашалёўка і ўнутры кабіны на месца кіроўцы ўсталявалі свінцовую капсулу з лістоў таўшчыні 10 мм. У капсулу кіроўца трапляў з боку пасажырскіх дзвярэй праз герметычны люк. Агляд з капсулы забяспечваўся праз маленькае акенца для якога выкарыстоўвалі пласціну (верагодна, крышталёвую) памерам 400х400 мм, таўшчыня шкла складала 100 мм. У сувязі з абмежаваннем агляду, перарабілі сістэму кранштэйнаў для люстэркаў задняга віду. На даху змантавалі ваенную фільтравентыляцыйную ўстаноўку, якая забяспечвала залішні ціск ўнутры капсулы і перашкаджала трапленню радыёактыўнага пылу.

Дакладная колькасць вырабленых для ЧАЭС спецыяльных седлавых цягачоў МАЗ-504В не вядомая — па розных дадзеных чатыры ці шэсць асобнікаў[4].

Канструкцыя

Аўтамабілі сямейства МАЗ-5335 выкананы па схеме «кабіна над рухавіком».

Кабіна — суцэльнаметалічная, закрытая, са спальным месцам, трохмесцавая для бартавых аўтамабіляў і двухмясцовая для самазвалаў і седлавых цягачоў. Абсталявана сістэмай ацяплення і вентыляцыяй. Прадстаўляе сабой бескаркасную штамп-зварную абцякальную канструкцыю з суцэльнаметалічных штампаваных панэляў, злучаных з дапамогай кропкавай зваркі. Пярэдняя панэль, за выключэннем блока прыбораў, стала пластыкавай. З’явіўся «бардачок». Абодва крэслы — з падлакотнікамі, падрысораныя і з рэгуляванымі спінкамі.

На аўтамабілі ўсталёўваліся шасціцыліндравы ЯМЗ-236 (мадыфікацыі 5335, 5429, 5549, 509А) і васьміцыліндравы ЯМЗ-238 (мадыфікацыі 53352, 516Б, 504В) рухавікі.

Каробка перадач — пяціступеньчатая, з сінхранізатарамі на другой-трэцяй і чацвёртай-пятай перадачах.

Былі ўжытыя падоўжаныя у параўнанні з МАЗ-500А пярэднія рысоры і ўдасканаленыя тэлескапічныя амартызатары. Тармазная сістэма — двухконтурная, з паасобным прывадам тормазаў па восях.

Рулявое кіраванне аснашчана гідраўлічным узмацняльнікам і тэлескапічнай рулявой калонкай.

Тэхнічныя характарыстыкі

Мадыфікацыя МАЗ-5335[2] МАЗ-53352[2] МАЗ-516Б[5] МАЗ-5429[3] МАЗ-504В[3] МАЗ-5549[6] МАЗ-509А[7]
Тып Бартавы Бартавы Бартавы Сед. цягач Сед. цягач Самазвал Лесавоз
Колавая формула 4х2 4х2 6х2 4х2 4х2 4х2 4х4
Рухавік ЯМЗ-236 ЯМЗ-238Е ЯМЗ-238Н ЯМЗ-236 ЯМЗ-238 ЯМЗ-236 ЯМЗ-236
Колькасць цыліндраў 6 8 8 6 8 6 6
Працоўны аб’ём, л 11,15 14,86 14,86 11,15 14,86 11,15 11,15
Магутнасць, кВт (к.с.) 132 (180)
пры 2100 аб / хв
195 (265)
пры 2300 аб / хв
220 (300)
пры 2100 аб / хв
132 (180)
пры 2100 аб / хв
202 (275)
пры 2100 аб / хв
132 (180)
пры 2100 аб / хв
132 (180)
пры 2100 аб / хв
Круцільны момант 667 Нм
пры 1500 аб / хв
882 Нм
пры 1500 аб / хв
1100 Нм
пры 1500 аб / хв
667 Нм
пры 1500 аб / хв
882,6 Нм
пры 1500 аб / хв
667 Нм
пры 1500 аб / хв
667 Нм
пры 1500 аб / хв
Колавая база, мм 3950 5000 3950+1455 3400 3400 3400 3950
Маса, кг 14950 16000 23700 14515 14500 15375 30000

Зноскі

  1. 1 2 От «двухсотки» до «супера»: эволюция седельных тягачей МАЗ (часть 2) // машina (zen.yandex.by) (руск.)
  2. 1 2 3 НИИАТ 1985, с. 66—67.
  3. 1 2 3 НИИАТ 1985, с. 80.
  4. Чернобыльский МАЗ-504В // mpark.pro (руск.)
  5. Автомобили МАЗ-500А (4х2) и МАЗ-516Б (6х2) // Краткий автомобильный справочник НИИАТ (руск.). — 9-е изд. М.: Транспорт, 1982. — С. 154—157. — 464 с.
  6. НИИАТ 1985, с. 86.
  7. НИИАТ 1985, с. 123.

Літаратура

  • Краткий автомобильный справочник НИИАТ (руск.). — 10-е изд. М.: Транспорт, 1985. — 220 с.
  • Высоцкі М.С. «СЕМЕЙСТВО МАЗ-5335» // За рулём : часопіс. — 1983. — № 5. — С. 13. (руск.)
  • ЕвроМАЗ // ГрузовикПресс : часопіс. — 2010. — № 3. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.