МАЗ-502 | |
---|---|
Вытворца | МАЗ |
Месца вытворчасці | Мінск, БССР |
Гады выпуску | 1957—1966 |
Вікісховішчы | на
МАЗ-502 — буйнатанажны грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці з колавай формулай 4×4 на базе МАЗ-200.
Быў першым двухвосевым паўнапрывадным аўтамабілем ваеннага прызначэння, які серыйна выпускаўся ў Мінску. МАЗ-502 не атрымаў шырокага распаўсюджвання ў войсках, паколькі меў поўную масу каля 12 т і нагрузку на заднюю вось 7,5 т, што значна вышэй дапушчальнай нагрузкі для шматмэтавых аўтамабіляў, і гэтым абумаўлялася яго недастатковая рухомасць на мясцовасці і невялікая максімальная хуткасць (50 км/г).
Тэхнічныя характарыстыкі
Грузападымальнасць, кг | 4000 | |
---|---|---|
Маса без нагрузкі, кг | 7700 | |
Размеркаванне падрыхтаванай масы па восях, кг | на пярэднюю вось | 4100 |
на заднюю вось | 3600 | |
Дапушчальная маса аўтамабіля, кг | 11925 | |
Размеркаванне поўнай масы па восях, кг | на пярэднюю вось | 4475 |
на заднюю вось | 7450 | |
Кабіна | трохмесная, драўляная з металічнай абшыўкай | |
Кузаў | металічная платформа | |
Рухавік | ЯАЗ-М204В, дызельны, двухтактны, чатырохцыліндравы | |
Аб’ём, л | 4,65 | |
Дыяметр цыліндра і ход поршня, мм | 108,0×127,0 | |
Магутнасць | 135 к.с. пры 2000 аб/хв | |
Максімальны круцільны момант | 51 кГм пры 1400–1700 аб/хв | |
Ступень сціску | 17,0 | |
Каробка перадач | механічная, 5-ступеньчатая | |
Раздатачная каробка | двухступеньчатая | |
Перадатачныя лікі | каробкі перадач | I – 6,17; II – 3,40; III – 1,79; IV – 1,00; V – 0,78; задні ход – 6,69 |
раздатачнай каробкі | вышэйшая – 1,18, ніжэйшая – 2,16 | |
пярэдняга моста | 3,2 (канічная пара рэдуктара) 3,066 (цыліндрычная пара колавай перадачы) 9,81 (агульны перадатачны лік) | |
задняга моста | 9,81 | |
Счапленне | аднадыскавае, сухое | |
Тармазы | нажны | калодачны, на ўсе колы, з пнеўматычным прывадам |
ручны | стужкавы, на трансмісію, з механічным прывадам | |
Рулявы механізм | тыпу «чарвяк-сектар» | |
Падвеска | пярэдняя | на дзвюх падоўжных паўэлептычных рысорах, з гідраўлічнымі амартызатарамі двухбаковага дзеяння |
задняя | на дзвюх паўэлептычных рысорах з дадатковымі рысорамі | |
Шыны | 15.00-20 | |
Максімальная хуткасць, км/г | 50 | |
Запас паліва | два бакі па 225 л | |
Расход паліва, л/100 км | 45 | |
Мадыфікацыі
- МАЗ-502А — з лябёдкай.
- МАЗ-502В — седлавы цягач. Эксплуатаваўся сумесна з паўпрычэпамі МАЗ-5245Б і МАЗ-5245В. Першы прызначаўся для перавозкі воінскіх грузаў, другі — асабістага складу.
Літаратура
- Автомобиль МАЗ-502 (4х4) // Краткий автомобильный справочник НИИАТ (руск.). — 5-е изд. — М.: Транспорт, 1967. — С. 248—252. — 544 с.
- Rat der Volkswirtschaft der Weißrussischen Sozialistischen Sowjetrepublik, Minski Awtomobilny Sawod, A. K. Stupin (Redakteur): Каталог деталей лесовозного тягача МАЗ-501 и грузовых автомобилей МАЗ-502 и МАЗ-502А. Staatlich-wissenschaft-technischer Verlag für Maschinenbauliteratur, Moskau 1961.
- DV-17/5: Kfz.-Typen der Nationalen Volksarmee. 1963.
- Werner Oswald: Kraftfahrzeuge der DDR. Motorbuch-Verlag, Stuttgart, 1998, ISBN 3-613-01913-2.
- Ralf Kunkel: Typenkompass DDR-Lastwagen. Importe aus der UdSSR. Motorbuch-Verlag, Stuttgart, 2015, ISBN 978-3-613-03799-1.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме МАЗ-502
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.