МАЗ-4370 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | Мінскі аўтамабільны завод | |||||
Месца вытворчасці | Мінск, | |||||
Гады выпуску | 1999–??? | |||||
Тып | Бартавы | |||||
Клас | N2 | |||||
Колавая формула | 4х2 | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
МАЗ-4370 — сярэднетанажны грузавы аўтамабіль, які выпускаўся Мінскім аўтамабільным заводам.
На базе аўтамабіля таксама быў створаны самазвал МАЗ-4570.
Гісторыя
МАЗ-4370 дэбютаваў у 1999 годзе. У 2003 годзе быў выраблены тысячны асобнік, у 2005 — 2-тысячны. Максімальная колькасць машын сышла з канвеера ў 2006 годзе — 2544 адзінкі[1].
У 2004 годзе пачаўся серыйны выпуск МАЗ-4371 з новай кабінай сямейства МАЗ-5440, пры гэтым абедзве мадэлі доўгі час выпускалі паралельна і толькі з 2011 года пераемнік стаў пераважаць у статыстыцы продажу[2].
Канструкцыя
Выпускаўся у трох варыянтах колавай базы: 3000, 3700 і 4200 мм. Кабіна — кароткая, без спальнага месца, падобная кабіне МАЗ-5551, але адрозніваецца ад яе штампоўкай падлогі. Кузаў — бартавая платформа або фургон даўжынёй 5,3 м (пры колавай базе 3,7 м) або 6,23 м (пры базе 4,2 м). Габарытныя памеры аўтамабіля: даўжыня 7100—8050 мм, шырыня — 2540 мм, максімальная вышыня — 3550 мм. Грузападымальнасць — 5,0 т. Падрыхтаваная маса — 5150 кг, поўная дапушчальная маса — 10 100 кг.
Рухавік
Рухавік — ММЗ Д-245 (аб’ём — 4,75 л, магутнасць — 136 к.с.). Спачатку матор адпавядаў экалагічным нормам Еўра-1, у 2001 годзе яго давялі да нормаў Еўра-2. З 2008 года машыны выпускаліся з рухавікамі класа Еўра-3, абсталяванымі паліўнай апаратурай Common Rail. Магутнасць была даведзена да 155 к.с.
З 2006 года на частку машын усталёўвалі рухавікі Deutz BF4M (аб’ём — 4,76 л, магутнасць — 170 к.с.).
Рухавік | Экалагічны клас | Магутнасць | Круцільны момант |
---|---|---|---|
ММЗ Д-245.9 | Еўра-1 | 136 к.с. пры 2400 аб/хв | 460 Нм пры 1300—1700 аб/хв |
ММЗ Д-245.9Е2 | Еўра-2 | 136 к.с. пры 2400 аб/хв | 446 Нм пры 1500 аб/хв |
ММЗ Д-245.30Е2 | Еўра-2 | 155 к.с. пры 2400 аб/хв | 526 Нм пры 1500 аб/хв |
ММЗ Д-245.30Е3 | Еўра-3 | 155 к.с. пры 2400 аб/хв | 575 Нм пры 1400—1600 аб/хв |
Deutz BF4M 1013FC | Еўра-3 | 170 к.с. пры 2400 аб/хв | 577 Нм пры 1600 аб/хв |
Трансмісія і хадавая частка
З рухавікамі ММЗ агрэгатуюцца 5-ступеньчатыя механічныя каробкі перадач Смаленскага аўтаагрэгатнага завода (Расія):
- СААЗ-695Д (перадатачныя лікі: I – 6,45; II – 3,56; III – 1,98; IV – 1,275; V – 1,00; задні ход – 6,15);
- СААЗ-3206 (перадатачныя лікі: I – 5,63; II – 2,64; III – 1,48; IV – 1,0; V – 0,83; задні ход – 5,36);
- СААЗ-433420 (перадатачныя лікі: I – 6,39; II – 3,56; III – 2,14; IV – 1,23; V – 1,0; задні ход – 5,75).
Аўтамабілі з рухавіком Deutz абсталёўваліся 5-ступеньчатай каробкай перадач ZF S5-42.
Счапленне — аднадыскавае. У залежнасці ад рынка паставак — кошык з перыферыйнымі спружынамі і трыма лапкамі, з вядзёным дыскам дыяметрам 340 мм або дыяфрагменнае счапленне Sachs дыяметрам 360 мм. На машынах першых гадоў выпуску прывад счаплення быў гідраўлічным, пазней сталі абсталёўваць пнеўмаўзмацняльнікам.
Вядучы мост — з адзінарнай гіпоіднай перадачай. Хадавая частка: падвеска — рысорная, са стабілізатарамі папярочнай устойлівасці; тармазы — барабанныя, з пнеўматычным прывадам і ABS; шыны — 235/75R17,5 або 8,25R20.
Мадыфікацыі
Для работы на невялікіх будоўлях і сельскай гаспадарцы быў створаны МАЗ-4570. Гэта самазвал з трохбаковай разгрузкай кузава. Унутраныя памеры платформы — 3500×2350×660 мм. Аб’ём кузава — 5,4 м³, з надточкамі бартоў — 11,5 м³. Рухавікі: ММЗ Д-245 (150 к.с.) або Cummins ISF3 (166 к.с.). Каробак перадач таксама два варыянты — СААЗ (Расія) і Shaanxi (Кітай). Колавая база — 3000 мм. Шыны — 8,25 R20[3]. Упершыню быў паказаны ўлетку 2002 года. Першы самазвал такога памеру ў СНД[4].
У філатэліі
- МАЗ-4370 на беларускай паштовай марцы
Крыніцы
- ↑ Рейс №6 (40) 2010, с. 43.
- ↑ Рейс №8 (66) 2012, с. 53—54.
- ↑ От "лобатого" до "гостя из будущего". Самосвальный ассортимент МАЗа (руск.). abw.by (11 снежня 2016). Праверана 20 лютага 2024.
- ↑ Народные МАЗы: какие они - трудяги, которые мы видим каждый день? (руск.). abw.by (23 жніўня 2015). Праверана 20 лютага 2024.
Літаратура
- Владимир Арбузов Маленький МАЗ(руск.) // За рулём : часопіс. — 2000. — № 8. — С. 50—51.
- Николай Мордовцев Сыновья большого зубра(руск.) // Рейс : часопіс. — 2010. — № 6 (40). — С. 42—51.
- Антон Уткин С сердцем пахаря(руск.) // Рейс : часопіс. — 2012. — № 8 (66). — С. 52—61.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме МАЗ-4370
- МАЗ-4370 на афіцыйным сайце Архівавана 25 лістапада 2011. (руск.)