МАЗ-251
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск, Сцяг Беларусі
Гады выпуску 2006–н.ч.
Габарыты
Даўжыня, мм 11990
Шырыня, мм 2550
Вышыня, мм 3820
Колавая база, мм 6060
Умяшчальнасць
Месцаў для сядзення 44
Храналогія
МАЗ-152
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-251 на Вікісховішчы

МАЗ-251 — турыстычны аўтобус Мінскага аўтамабільнага завода.

Тэхналогія вырабу кузава агульная для ўсіх аўтобусаў МАЗ другога пакалення (МАЗ-256, МАЗ-203, МАЗ-206): пластыкавыя панэлі ашалёўкі, шкло ўклеенае ў каркас, адсутнічаюць профілі накладак на швах. Ужыта ветравая шыба панарамнага тыпу, а бакавое шкло — двайныя шклопакеты з таніраваннем вонкавага шкла. У пасажырскім салоне аўтобуса можа быць устаноўлена ад 46 да 53 месцаў. Аўтобус мае вялікае багажнае аддзяленне аб'ёмам 11 м³, мяккія сядзенні з рэгуляваннямі, кандыцыянер, кухню, туалет, аўдыё- і відэасістэмы. Кожнае пасажырскае месца абсталяванае індывідуальнай сістэмай асвятлення і вентыляцыі.

Пнеўматычная падвеска і пярэдняй восі, і задняга моста з электронным кіраваннем забяспечвае плыўнасць ходу. На аўтобусе ўжываецца рухавік MAN магутнасцю 360 к.с., які адпавядае нормам Euro 3. Для павышэння манеўранасці вугал павароту пярэдніх колаў павялічаны да 58°.

Падчас першай дэманстрацыі аўтобуса на Матор-шоў 2004 у Маскве МАЗ-251 атрымаў два прызы. Першы — ад прафесійнага журы, «Лепшы міжнародны турыстычны аўтобус MIMS-2004». Другі — ад наведвальнікаў выставы, «Лепшы аўтобус MIMS-2004».

Зацікаўленасць у аўтобусе выказалі і ў краінах ЕС, напрыклад, адзін з заказаў паступіў ад мэра Румынскага горада Канстанца.

Да пачатку 2006 года было выпушчана чатыры машыны, на якіх быў праведзены поўны цыкл завадскіх і сертыфікацыйных выпрабаванняў. Серыйная вытворчасць аўтобуса пачалася ў маі 2006 года.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.