МАЗ-1500 — гоначны аўтамабіль, створаны ў 1959 годзе. Распрацоўваўся для ўдзелу ў шашэйна-колавых гонках у класе аўтамабіляў да 1600 см³.

Распрацоўка

Праца над канструкцыяй МАЗ-1500 пачалася ў 1957 годзе ў канструктарскім аддзеле Мінскага аўтамабільнага завода пад кіраўніцтвам У. У. Майбарады і завяршылася ў 1960 годзе. Пабудавана два аўтамабілі. Прататыпам, пры распрацоўцы формы кузава, паслужыў нямецкі Mercedes-Benz-300SLR узору 1955 годзе.

Канструкцыя

Кампанаванне

Асноўная ўвага была ўдзелена пытанням устойлівасці ў паваротах і паніжэння цэнтра цяжару. З мэтай павелічэння момантаў інерцыі адносна вертыкальнай і папярочнай восей найбольш масіўныя агрэгаты былі разнесены на шасі наперад і назад на максімальна магчымую адлегласць. Шасі было выканана ў выглядзе прасторавай фермы з сталёвых труб дыяметрам 25 і 18 мм, да якой мацаваліся кузаўныя панэлі з шклапластыка. Рухавік размешчаны спераду, сядзенні вадзіцеля і пасажыра ссунутыя да задняй восі. Радыятар, паліўны бак, запасное кола размешчаныя па-за колавай базай.

Вага аўтамабіля размеркавана па восях наступным чынам: на пярэднюю вось прыходзіцца 48%, на заднюю — 52%. Цэнтр цяжару — 340 мм ад зямлі.

Агрэгаты

На аўтамабілі быў ужыты рухавік «Масквіч-407», абсталяваны чатырма карбюратарамі і спецыяльна распрацаванай выпускны сістэмай. Ступень сціску была павялічана да 8,5.

Трансмісія таксама была выканана на аснове агрэгатаў ад «Масквіча-407» (каробка перадач, дыферэнцыял, галоўная перадача). Падвеска ўсіх колаў — незалежная: пярэдняя — на папярочных рычагах, тарсіённая, задняя — тыпу "Дэ Дыён". Мацаванне колаў ажыццяўлялася цэнтральнымі гайкамі. Тармазныя барабаны як спераду, так і ззаду былі вынесеныя з колаў на раму.

Тэхнічныя характарыстыкі

Тэхнічныя характарыстыкі
Рухавік Масквіч-407, R4
Рабочы аб'ём, л 1,358
Максімальная магутнасць, к.с. пры аб / хв 60 / 5000
Маса, кг 730
Максімальная хуткасць, км / г 165
Ёмістасць паліўнага бака, л 80
Шасі трубчастая прасторавая рама
Тормазы барабанныя
Габарытныя памеры
Даўжыня, мм 4000
Шырыня, мм 1550
Вышыня, мм 1050
База, мм 2250
Каляіна, мм 1220
Памер шын 5,00-16"

Удзел у спаборніцтвах

Пад кіраўніцтвам У. Майбарады, Ю. Колабава, Я. Куляшова і Г. Фрыда абодва пабудаваных аўтамабіля прымалі ўдзел у гонках у 1961—1964 г. уключна, аднак канчатковая іх даводка так і не была завершана, і высокіх вынікаў яны не дамагліся[1]. Адсутнасць зацікаўленасці ў кіраўніцтва завода не дазволіла давесці канструкцыю, і патэнцыял аўтамабіля так і застаўся нерэалізаваным.

Лепшы вынік, паказаны на этапе чэмпіянату СССР — 5 месца[2].

Зноскі

  1. http://www.ussr-autosport.ru/sportscars/maz-1500.html www.ussr-autosport.ru — А. А. Рогачев. Автоспорт в СССР (руск.)
  2. http://www.sovetcars.ru/maz-1500/ Архівавана 27 студзеня 2011. www.sovetcars.ru — Советские спортивные автомобили, авто раритеты СССР (руск.)

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.