Ліяфіл зрослы | |||||||||||||||||||||||
Ліяфіл зрослы, Беларусь | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Leucocybe connata | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
Lyophyllum connatum
| |||||||||||||||||||||||
|
Ліяфі́л зрослы, Салянка (Leucocybe connata) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства радоўкавыя (Tricholomataceae).
Апісанне
Шапка дыяметрам 4—8 см, пукатая, потым пляскатая, з хваліста-сагнутым краем, белая, пазней ледзь жаўтавата-бураватая. Пласцінкі рэдкія, шырокія, прырослыя зубцом, белыя, потым крэмавыя або шараватыя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, потым часта амаль пустая ў сярэдзіне, белая, каля асновы з апушкай міцэлію.
Экалогія
Трапляецца на ўзлесках, у садах і парках, звычайна вялікімі зросткамі ад адной асновы.
Літаратура
- Калніньш І. Ліяфіл // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 203—204. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.