«Літаратура і Мастацтва» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Lìtaratura ì mastactva[1] |
Тып | штотыднёвая |
Уладальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Выдавецкі дом «Звязда». |
Краіна | |
Рэдактар | Аляксей Чарота |
Галоўны рэдактар | Хацкель Майсеевіч Дунец |
Заснавана | 1932 год |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Мінск, пр. Незалежнасці, 77 |
Тыраж | каля 1000 |
ISSN | 0024-4686 |
Вэб-сайт | zviazda.by/be/edition/li… |
«Літарату́ра і маста́цтва» — беларуская штотыднёвая літаратурная газета.
Гісторыя
Выдаецца з 26 лютага 1932 года[2]. Выходзіла ў Мінску адзін раз на тыдзень (па пятніцах) на беларускай мове на 16 старонках (у 1957—1970 гадах выдавалася двойчы на тыдзень).
У Вялікую Айчынную вайну не выходзіла. Выданне адноўлена ў красавіку 1945 года.
Свае першыя творы на старонках «ЛіМ» публікавалі Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Яўгенія Янішчыц, Алесь Разанаў, Алесь Пісьмянкоў і іншыя вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты.
Сучаснасць
У цяперашні час заснавальнікамі выдання з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда».
У 2002—2012 гадах уваходзіла у склад РВУ «Літаратура і Мастацтва». У 2012 годзе газета «Літаратура і Мастацтва» перайшла, разам з шэрагам іншых друкаваных выданняў, да новаўтворанага Выдавецкага дома «Звязда», з захаваннем мінулай падпіскі[3].
Тыраж каля 1 тысячы асобнікаў.
Штат рэдакцыі складаецца з аддзелаў інфармацыі, публіцыстыкі, крытыкі, прозы і паэзіі, мастацтва.
Да 2010 года выходзіла на 16 старонках. У 2010 аб'ём газеты павялічыўся да 24 старонак за кошт дадатка «Кніжны свет» (выходзіў на беларускай і рускай мовах) — сумеснага праекта газеты «Літаратура і мастацтва» і Нацыянальнай кніжнай палаты. З 2013 года колькасць старонак зноў складае 16 (хоць «Кніжны свет» выходзіць і далей).
Галоўныя рэдактары
- Хацкель Дунец (1932—1935)
- Ілья Гурскі (1935—1941)
- Аркадзь Куляшоў (1945—1946)
- Мікалай Горцаў (1947—1949)
- Павел Кавалёў (1949—1950)
- Васіль Вітка (1951—1957)
- Мікалай Ткачоў (1957—1959)
- Янка Шарахоўскі (1969—1961)
- Нічыпар Пашкевіч (1961—1969)
- Леанід Прокша (1969—1972)
- Хведар Жычка (1972—1976)
- Алесь Асіпенка (1976—1980)
- Алесь Жук (1980—1986)
- Анатоль Вярцінскі (1986—1990)
- Мікола Гіль (1990—1997)
- Уладзімір Някляеў (1997—1999)
- Алесь Пісьмянкоў (1999—2002)
- Віктар Шніп (2002—2003)
- Анатоль Казлоў (2003—2009)
- Алесь Карлюкевіч (2009—2011)
- Таццяна Сівец (2011—верасень 2015)
- Ларыса Цімошык (2015—2019)
- Аляксей Чарота (з ліпеня 2019)
Зноскі
- 1 2 The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0024-4686
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ После объединения в издатдом "Звязда" литературные издания сохранили прежнюю подписку (руск.). БелТА (16 студзеня 2013). Праверана 30 лістапада 2023.
Літаратура
- «Літаратура і мастацтва» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 427. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.