Ліс Мікіта (мультсерыял) | |
---|---|
Тып | animated television series[d] |
Краіна |
Ліс Мікіта (укр.: Лис Микита) — першы ўкраінскі мультыплікацыйны серыял.
Сюжэт
Апавядае пра прыгоды хітрага і разумнага Ліса Мікіты, пра яго ўчынкі з іншымі звярамі і як ён выблытваецца з розных акалічнасцей.
Гісторыя стварэння
Вершаваная казка (паэма-казка) Івана Франка «Ліс Мікіта» ўпершыню апублікавана з ілюстрацыямі Тэафіла Капісцінскага ў 1890 годзе. Твор складаўся з 12 песень з ярка выяўленым сатырычным характарам.
У 2003 годзе распачаты пілотны праект стварэння мультсерыяла паводле гэтай казкі. Серыял зняты на кінастудыі «Фрэскі» (2005—2007) па заказе Усеўкраінскага таварыства «Прасвіта», фінансаванне — 10 (па іншых звестках — 6) мільёнаў грыўняў — вылучана ў 2005 годзе па ўрадавай праграме Міністэрствам культуры Украіны.
Над стварэннем мультсерыяла працавала 70 аніматараў, якія агулам стварылі каля 450 тысяч малюнкаў. Пры агучванні тэкст Івана Франка пакінулі практычна без змены, захавалі арыгінальны байкоўскі дыялект. Атрымалася 26 15-хвілінных серый.
Музыку да мультсерыяла напісаў кампазітар Міраслаў Скорык. Акрамя таго, для агучвання выкарыстоўваліся творы іншых музыкантаў — хор з оперы Карла Вебера «Вольны чалавек», песня без слоў Пікардыйскай тэрцыі, песні Івана Паповіча («А ўявіце сабе, што дома нікога няма»), Марыя Шалайкевіч (укр.: Марія Василівна Шалайкевіч; «Усе мы прагнем кахання»), Mad Heads XL («Пакуль свеціць сонца, пакуль цячэ вада — ёсць надзея!»), Братоў Гадзюкіных («Ой, катастрофа»), «Океан Ельзи» («Ты і я»), Воплы Выдаплясава, Грынджолі і іншыя.
Прэм’ерны паказ мультсерыяла прайшоў 15 чэрвеня 2007 года ў кінатэатры «Кінапалац».
Першая трансляцыя серыяла на ўкраінскім тэлебачанні была ў 2009 годзе на тэлеканале UA:Першы. У 2008 годзе «Фрэскі» выдалі DVD версію.
У 2017 годзе тэлесерыял быў выкладзены ў свабодны доступ на афіцыйным YouTube канале тэлекампаніі Малятко TV.
Персанажы
- Ліс Мікіта (Ліс Микита)
- Мядзведзь Бурміла (Медвідь Бурмило; Бурміла, паводле аўтараў мультфільма, — старажытная славянская назва мядзведзя, цяпер другая назва-мянушка мядзведзяў, а таксама гутарковае слова з сэнсам боўдзіла, у львоўскай гаворцы — нявыхаваны, некультурны.)
- Казёл Базыль (Цап Базилій)
- Лісіца (Лисиця)
- Леў (Лев)
- Кот Мурлыка (Кіт Мурлика)
- Воўк Нясыты (Вовк Неситий)
- Заяц (Заєць)
- Певень (Півень)
- Авечка (Вівця)
- Малпа Фрузя (Мавпа Фрузя)
Беларускае агучванне
Афіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2016 годзе на відэасэрвісе VOKA. Ролі агучвалі:
- Ліс Мікіта — Аляксандр Аўчыннікаў
- Мядзведзь Бурміла — Марта Голубева
- Казёл Базыль — Ян Жандараў
- Лісіца — Ілья Соцікаў
- Леў — Яўген Перлін
а таксама Ігар Сідорчык, Наталля Кот-Кузьма, Андрэй Градабоеў, Эдуард Вайніловіч, Любоў Клок, Раман Падаляка, Святлана Цімохіна, Аляксандр Вергуноў, Андрэй Мілюхін, Зміцер Рачкоўскі, Сяргей Жбанкоў і іншыя.
Эпізоды
Серыял складаецца з 26 серый па 15 хвілін кожная:
- 1 серыя «Воўк Нясыты» (Вовк Неситий) Архівавана 11 жніўня 2017.
- 2 серыя «Гектар Цуцык» (Гектор Цуцик) Архівавана 11 жніўня 2017.
- 3 серыя «Певень» (Півень) Архівавана 10 жніўня 2017.
- 4 серыя «Мядзведзь» (Ведмідь) Архівавана 10 жніўня 2017.
- 5 серыя «Калода» (Колода) Архівавана 11 жніўня 2017.
- 6 серыя «Кот Мурлыка» (Кіт Мурлика) Архівавана 10 жніўня 2017.
- 7 серыя «Спіжарня» (Спижарня) Архівавана 11 жніўня 2017.
- 8 серыя «Трыбунал» (Трибунал) Архівавана 18 жніўня 2017.
- 9 серыя «Вырак» (Вирок) Архівавана 10 жніўня 2017.
- 10 серыя «Куратнік» (Курятник) Архівавана 18 жніўня 2017.
- 11 серыя «Бурмілаў» (Бурмилів) Архівавана 11 жніўня 2017.
- 12 серыя «Іронія лёсу» (Іронія долі) Архівавана 17 жніўня 2017.
- 13 серыя «Ваўкова ліха» (Вовче лихо) Архівавана 16 жніўня 2017.
- 14 серыя «Авечы патрыёт» (Овечий патріот) Архівавана 18 жніўня 2017.
- 15 серыя «Краўчык» (Кравчик) Архівавана 11 жніўня 2017.
- 16 серыя «Заяц» (Заєць) Архівавана 16 жніўня 2017.
- 17 серыя «Ліст да Цара» (Лист Цареві) Архівавана 17 жніўня 2017.
- 18 серыя «Казёл Базыль» (Цап Базилій) Архівавана 17 жніўня 2017.
- 19 серыя «Кляча» (Шкапа) Архівавана 10 жніўня 2017.
- 20 серыя «Голас з неба» (Голос з неба) Архівавана 16 жніўня 2017.
- 21 серыя «Дзьячок» (Паламар) Архівавана 11 жніўня 2017.
- 22 серыя «Малпа Фрузя» (Мавпа Фрузя) Архівавана 11 жніўня 2017.
- 23 серыя «Рыбалка» (Рибалка) Архівавана 11 жніўня 2017.
- 24 серыя «Крыніца» (Криниця) Архівавана 17 жніўня 2017.
- 25 серыя «Двубой» (Двобій) Архівавана 11 жніўня 2017.
- 26 серыя «Канцлер яго вялікасці» (Канцлер його величності) Архівавана 17 жніўня 2017.
Цікавыя факты
- Калі звяры выказваюць незадаволенасць царом звяроў Львом, гучыць песня ўкраінскага гурта «Грынджолы» «Разам нас багата» — гімн Аранжавай рэвалюцыі.
- Калі Мядзведзь Бурміла і Ліс Мікіта ідуць у вёску красці мёд, чуецца песня «Нас акіянам нясе, у ім мы зможам усё…» групы «Акіян Эльзы».
- У мультсерыяле персанажы гавораць такой самай бойкаўскай гаворкай украінскай мовы, як і ў творы Івана Франка.
- У серыяле выкарыстаныя творы груп «Акіян Эльзы», «Браты Гадзюкіны», «АББА» і «Грынджолы».
- У мультфільме выкарыстоўваюцца нацыянальныя і гумарыстычныя матывы вопраткі, напрыклад, Ліс Мікіта, Сонца ў гуцульскай камізэльцы або Месяц у начным каўпачку.
- Мультсерыял планаваўся на 260 хвілін, а вырабілі 405 хвілін.
- У стварэнні музычнага фону ўдзельнічаў украінскі кампазітар Міраслаў Скорык.
- Для стварэння серыялу выкарысталі 450 тысяч малюнкаў.
- Стварэннем серыяла займаліся 70 аніматараў.
Заўвагі
Спасылкі
Відэа
- «Ліс Мікіта», усе серыі на YouTube, Full HD
- Рэпартаж «5 канала» на Youtube і video.oboz.ua) Архівавана 28 верасня 2007.
- «Ліс Мікіта», трэйлер на Youtube
У СМІ
- Украінскі адказ пакемонам. Да 150-годдзя Івана Франка павінен з’явіцца анімацыйны фільм «Ліс Мікіта». Але не з’явіўся… (артыкул Лесі Ганжы)
- «Ліс Мікіта» — герой нашага часу.(недаступная спасылка) Ці ўбачаць сатырычны мультсерыял украінскія гледачы? (артыкул Лесі Ко́верзневай)
- «Ліс Мікіта» чакае гледача.) Архівавана 28 верасня 2007. Інтэрв’ю з дырэктарам праекта Уладзімірам Кмецікам (артыкул Алены Угрын)
- Ліс Мікіта стаў героем шматсерыйнага анімацыйнага фільма (артыкул з блога Кінапераклад)