Ліс-ПМ

Ліс-ПМ (МЗКЦ-233136[1]) — беларускі лёгкабраніраваны аўтамабіль з баявым кулямётна-гранатамётным модулем.

Упершыню быў прадэманстраваны 9 мая 2015 года на ваенным парадзе ў гонар Дня Перамогі ў Мінску.

Выраблены Мінскім заводам колавых цягачоў у кааперацыі з расійскімі прадпрыемствамі абароннай прамысловасці. Зборка ажыццяўлялася ў цэхах 124-га АРЗ (Мінск)[2].

Аснашчаны айчыннымі сродкамі разведкі, сувязі, назірання і радыёэлектроннай барацьбы і прызначаны для вырашэння шырокага спектра тактычных задач. На іх узбраенні — 12,7-мм кулямёт НСВ і 30-мм гранатамёт АГ-17.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.