Лістасцябловыя імхі

Катаскопіум чарнеючы (Catoscopium nigritum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bryopsida (Limpr.) Rothm.

Сінонімы
Падкласы
  • Bryidae
  • Buxbaumiidae
  • Dicranidae
  • Diphysciidae
  • Funariidae
  • Timmiidae

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  15754
NCBI  3214
EOL  3774
FW  55135

Лістасцябловыя імхі, сапраўдныя імхі (Bryopsida) — клас мохападобных.

Апісанне

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя расліны з радыяльна або двухбакова аблісцелым сцяблом (даўжыня 1 мм — 60 см), прымацаваныя да субстрату рызоідамі (акрамя сфагнавых). Лісце сядзячае, суцэльнае, рознае па анатамічнай будове.

Пашырэнне

Самы буйны клас мохападобных. Ён уключае 700 родаў, каля 15 тыс. відаў (паводле іншых звестак да 25 тыс.). На Беларусі каля 315 відаў. Пашыраны ўсюды, асноўныя дамінанты ніжняга яруса балотных, лясных, лугавых фітацэнозаў, першасныя глеба- і торфаўтваральнікі. Ствараюць суцэльнае мохавае покрыва.

Асаблівасці біялогіі

Размнажэнне вегетатыўнае, палавое і бясполае. Спарагоны на ножках, верхавінкавыя ці бакавыя. Каробачка ад цыліндрычнай да грушападобнай, прамастойная ці гарызантальная, з каўпачком. Споры аднаклетачныя.

Гаметафіт лістасцябловых імхоў расчленены на сцябло і лісты. Сцябло мае радыяльную будову, на ім цеснай спіраллю размяшчаюцца лісты. На сцябле фарміруюцца органы палавога размнажэння — антэрыдыі і архегоніі. Спарафіт (спарагон) развіваецца з аплодненай яйцаклеткі і складаецца з каробачкі, ножкі і гаўсторыі (ступні). У каробачцы фарміруюцца толькі споры, элатэры адсутнічаюць. Са споры развіваецца пратанема ў выглядзе доўгай разгалінаванай ніці, радзей яна пласціністая. У каробачцы большасці мхоў ёсць перыстом (апарат для рассейвання спор, яго няма ў сфагнавых і андрэевых імхоў).

Значэнне ў прыродзе

Маюць водаахоўнае значэнне ў жыцці лесу; часам спрыяюць забалочванню мясцовасці, значна ўплываюць на агульную забяспечанасць сушы вільгаццю.

Сістэматыка

У мінулым у групу Bryopsida былі ўключаны ўсе імхі. Бягучы склад групы з'яўляецца больш абмежаваным.

класс Bryopsida
падклас Buxbaumiidae (адзіны род Buxbaumia)
падклас Diphysciidae (адзіны род Diphyscium)
падклас Timmiidae (адзіны род Timmia)
падклас Funariidae (5 сямействаў)
падклас Dicranidae (24 сямействы)
падклас Bryidae (71 сямейства)


Oedipodiopsida





Tetraphidopsida



Polytrichopsida


Bryopsida

Buxbaumiidae




Diphysciidae




Timmiidae



Funariidae



Dicranidae


Bryidae

Bryaneae (парафілетычны)



Hypnanae









Філагенія класу Bryopsida.[1][2]


Зноскі

  1. Goffinet, B., W. R. Buck & A. J. Shaw. (2008) «Morphology and Classification of the Bryophyta», pp. 55—138 in Goffinet, B. & J. Shaw (eds.) Bryophyte Biology, 2nd ed. (New York: Cambridge University Press). ISBN 978-0-521-87225-6
  2. Goffinet, Bernard (2004). "Systematics of the Bryophyta (Mosses): From molecules to a revised classification". Monographs in Systematic Botany. Molecular Systematics of Bryophytes. Missouri Botanical Garden Press. 98: 205–239. ISBN 1-930723-38-5. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)

Літаратура

  • Лістасцябловыя імхі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Сапраўдныя імхі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 173. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.