Аграгарадок
Ліпск
± | ||||||||||||||||||||||
Ліпск[1] (трансліт.: Lipsk, руск.: Липск) — аграгарадок у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крывошынскага сельсавета.
Назва
На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Ліпск» утварыўся ад назвы пароды дрэва — ліпы[2].
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Ліпск датуецца 1492 годам. Мясцовасць уваходзіла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства. У 1700 г. у мястэчку ўжо існаваў касцёл.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ліпск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце. У другой пал. XIX ст. тут было 67 двароў[3]. У 1910 годзе ў мястэчку збудавалі новы касцёл.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ліпск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Крывошын Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
У 1939 годзе Ліпск увайшоў у склад БССР, у Ляхавіцкі раён. У 1940 годзе статус паселішча панізілі да вёскі. У 1940—1954 гадах цэнтр Ліпскага сельсавета.
- Стары касцёл
- Новы касцёл
- Новы касцёл, галоўны фасад
- Новы касцёл
Славутасці
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1910 год) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000478
- Стаянка фінальнага палеаліту і ранняга мезаліту
Вядомыя ўраджэнцы
- Аляксандр Іванавіч Малевіч (1920—1994) — поўны кавалер Ордэна Славы[4].
- Анатоль Гатоўчыц (нар. 1950) — журналіст.
- Томаш граф Патоцкі (1884—1972) — фундатар касцёла ў Ліпску.
- Яраслаў граф Патоцкі (1905—1956), сын Томаша. вядомы паляўнічы, аўтар кнігі «Мае баданні на Алясцы» Закапане 1955 год.
- Ірэна Шарска — графіня Патоцка (1909—1939) вядомая акторка, мадэлька, спявачка. першая жонка графа Яраслава.
- Канстанцін Адамавіч Гатоўчыц (1932—2002) — будаўнік, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 203.
- ↑ Lipsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 294.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 24.
Літаратура
- Lipsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 294.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліпск (Ляхавіцкі раён)
- в. Ліпск на Radzima.org