Ліпаўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 15 км |
Басейн | 111 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°53′50″ пн. ш. 29°28′58″ у. д. |
Вусце | Малыш |
• Вышыня | 158,1[1] м |
• Каардынаты | 53°48′31″ пн. ш. 29°39′20″ у. д. |
Ухіл ракі | 1,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Бялыніцкі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце |
Лі́паўка — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Малыш (прыток ракі Друць, басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 111 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Выток ракі на ўсходняй ускраіне ўрочышча Балота Мохавае, прыкладна за 4 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Барсукі. Упадае ў раку Малыш прыкладна за 2 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Дабрылавічы. Прыток — рака Малуша (левы). Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Каля ракі вёскі Барсукі, Заполле, Дабрылавічы. Каля паўночнай ускраіны вёскі Заполле на рацэ сажалка. На правым беразе ракі, за 3 км ад вёскі Падзевічы, археалагічны помнік — гарадзішча ранняга жалезнага веку[2].
Зноскі
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 186.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 178. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 16. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-35-84. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1979 г. (руск.)
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.