Лімонная кіслата
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формулаC₆H₈O₇
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS77-92-9
PubChem311
Рэг. нумар EINECS201-069-1
SMILES
RTECSGE7350000
ChemSpider305

Лімонная (цытрынавая) кіслата (2-гідроксі-1,2,3-прапантрыкарбонавая кіслата, 3-гідроксі-3-карбаксіпентандыёвая) (C6H8O7) — трохасноўная карбонавая кіслата.

Крышталічнае рэчыва белага колеру, тэмпература плаўлення 153 °C. Малекулярная маса 192,13 а.а.м. Добра растваральная ў вадзе, растваральная ў этылавым спірце, маларастваральная ў дыэтылавам эфіры. Слабая трохасноўная кіслата. Солі і эфіры лімоннай кіслаты называюцца цытратамі.

Біяхімічная роля

Лімонная кіслата, з'яўляючыся галоўным прамежкавым прадуктам метабалічнага цыклу трыкарбонавых кіслот, іграе важную ролю ў сістэме біяхімічных рэакцый клетачнага дыхання мноства арганізмаў.

Знаходжанне ў прыродзе

Рэчыва надзвычай распаўсюджана ў прыродзе: змяшчаецца ў ягадах, пладах цытрусавых, ігліцы, сцёблах махоркі, асабліва шмат яе ў кітайскім лімонніку і недаспелых лімонах.

Атрыманне

Упершыню лімонная кіслата была выдзелена ў 1784 годзе з соку недаспелага лімона шведскім аптэкарам Карлам Шэеле. У прамысловасці кіслаты атрымліваюць лімоннакіслым браджэннем глюкозы пад уплывам грыбкоў цытраміцэтаў[1]. Таксама лімонную кіслату вылучаюць з расліннай сыравіны — лісця махоркі, сцёблаў бавоўны[1].

Зноскі

  1. 1 2 Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 139. — 287 с. 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 261. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 139. — 287 с. 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.