Ліможскі ўніверсітэт
фр.: Université de Limoges
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université de Limoges
Міжнародная назва англ.: University of Limoges
Заснаваны 1968
Студэнты 17 658[1]
Размяшчэнне Лімож
Сайт unilim.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліможскі ўніверсітэт (фр.: Université de Limoges) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Лімож.

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў створаны ў 1968 годзе шляхам аб’яднання ў адзіную ўстанову розных навукова-даследчых і навучальных устаноў у Ліможы, некаторыя з якіх раней былі звязаны з Універсітэтам Пуацье. На момант стварэння ён налічваў 7 000 студэнтаў і неўзабаве пашырыўся да 15 000, што зрабіла яго ўніверсітэтам сярэдняга памеру ў Францыі.

Ён ўспадкоўвае доўгую традыцыю даследаванняў, інавацый і выкладання ў Ліможы, якія сягаюць яшчэ часоў Сярэднявечча — да абацтва Сен-Марсіяль, заснаванага ў 848 годзе і закрытага ў часы рэвалюцыі ў 1791 годзе, якое было буйным інтэлектуальным цэнтрам у сярэднявечнай Еўропе. Сучасныя медыцынскі і фармацэўтычны факультэты выводзяць свае карані з 1626 года.

Структура

Факультэты

  • Права і эканомікі
  • Літаратуры і гуманітарных навук
  • Медыцыны
  • Фармацыі
  • Навук і тэхналогій

Інстытуты і школы

  • Тэхналагічны інстытут
  • Інстытут дзелавога адміністравання
  • Інстытут падрыхтоўкі да агульнага кіравання
  • Інстытут падрыхтоўкі кадраў па рэадаптацыі
  • Вышэйшая школа навучання і выхавання
  • Вышэйшая інжынерная школа

Зноскі

  1. Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2022MENJ, 2022. — P. 165. — 406 с. — ISBN 978-2-11-162578-5

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.