Лілібет Сасекская | |
---|---|
англ.: Princess Lilibet of Sussex | |
Нараджэнне |
4 чэрвеня 2021[1] (2 гады) |
Род | Віндзорская дынастыя |
Імя пры нараджэнні | Лілібет Дыяна Маўнтбетэн-Віндзар |
Бацька | Гары, герцаг Сасекскі[1] |
Маці | Меган Маркл[1] |
Грамадзянства |
Вялікабрытанія ЗША |
Прынцэса Лілібет «Лілі» Сасекская (англ.: Princess Lilibet of Sussex, поўнае імя Лілібет Дыяна; 4 чэрвеня 2021, Санта-Барбара) ― чалец брытанскай каралеўскай сям’і, унучка караля Карла III, другое дзіця прынца Гары, герцага Сасекскага, і яго жонкі Меган, герцагіні Сасекскай. Займае сёмае месца ў парадку атрымання ў спадчыну брытанскага пасада[2].
Нараджэнне
Лілібет Дыяна Маўнтбетэн-Віндзар нарадзілася ў шпіталі Санта-Барбара ў горадзе Санта-Барбара, Каліфорнія 4 чэрвеня 2021 года ў 11:40 паводле амерыканскага часа. Яе народзіны, а таксама імя былі абвешчаныя два дні пасля. Дзяўчынку назвалі ў гонар яе прабабулі, каралевы Лізаветы II, чыёю мянушкай была Лілібет[2][3], ды ў гонар бабулі, прынцэсы Дыяны[4]. Мянушка прынцэсы ― Лілі[5]. Яна з’яўляецца малодшым дзіцём герцагаў Сасекскіх і мае старэйшага брата, прынца Арчы[4].
Зноскі
- 1 2 3 4 Lee D. Prince Harry and Meghan announce birth of baby girl — 2021. Праверана 6 чэрвеня 2021.
- 1 2 "Prince Harry and Meghan announce birth of baby girl". BBC News. 6 чэрвеня 2021.
- ↑ Шырынг, Хэйзел (7 чэрвеня 2021). "Queen 'delighted' after Harry and Meghan announce birth of baby girl". BBC News.
- 1 2 "Harry and Meghan announce birth of baby daughter, saying: 'She is more than we could have ever imagined'". Sky News. 6 чэрвеня 2021.
- ↑ Сэд-Мурхаўз, Лорэн. The meaning behind Lilibet 'Lili' Diana Mountbatten-Windsor . CNN (7 чэрвеня 2021).