Лілейныя | ||||||||||||||||
Лілея кучаравая (Lilium martagon) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Liliaceae Juss. (1789), nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Роды | ||||||||||||||||
|
Лілейныя[3] (Liliáceae) — сямейства аднадольных раслін парадку Лілеякветныя (Liliales). Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя амаль па ўсім зямным шары; для іх характэрны доўгае лінейнае лісце і ўтварэнне запасальных органаў — карэнішчаў, цыбулін і клубнецыбулін. Многія віды — папулярныя дэкаратыўныя прыгожаквітнеючыя расліны.
Агульная колькасць родаў (па стане на 2012 год) — 19[4], агульная колькасць відаў — 610[4].
Батанічнае апісанне
Травы, у асноўным — шматгадовыя, радзей — кусты або дрэвы.
Лісце заўсёды суцэльнае, без прылісткаў і толькі па выключэнні з хвосцікамі.
Надземны парастак у большасці выпадкаў просты (гэта значыць не мае разгалінаванняў). Падземны парастак звычайна перайначаны, мае выгляд карэнішча, цыбуліны ці клубнецыбуліны, з дапамогай якіх расліны захоўваюцца падчас халадоў або засухі (у гарачых краінах).
Кветкі абодваполыя, правільныя або злёгку развітыя мацней у адзін бок, чым у іншы, то ёсць двухсіметрычныя. Калякветнік даліатны, ярка афарбаваны. Лік 3 захоўваецца ва ўсіх пяці колах, так што колькасць частак калякветніка і тычынак 6. Завязь верхняя, рэдка паўніжняя; у яе трох гнёздах па многу або па некалькі семязавязяў, якія ператвараюцца ў бялковае насенне. Формула кветкі:
Плод — трохгнёздавая каробачка, якае пры паспяванні лопаецца на тры створкі, або ягада.
Распаўсюджанне і экалогія
Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя паўсюль, але больш за ўсё ў цёплых краінах, менш - паміж тропікамі, яшчэ менш у халодных краінах і высока нагорных.
Роды
Спіс заснаваны на базе даных Каралеўскіх батанічных садоў у К’ю (2006 год)[5]:
- Amana Honda
- Calochortus Pursh
- Cardiocrinum (Endl.) Lindl.
- Clintonia Raf.
- Erythronium L. — Кандык, ці Эрытроніум[6]
- Fritillaria Tourn. ex L. — Рабчык
- Gagea Salisb. — Гусіная цыбуля
- Lilium Tourn. ex L. typus — Лілея
- Lloydia Salisb. ex Rchb.
- Medeola Gronov. ex L.
- Nomocharis Franch.
- Notholirion Wall. ex Boiss.
- Prosartes D.Don
- Scoliopus Torr.
- Streptopus Michx.
- Tricyrtis Wall.
- Tulipa L. — Цюльпан
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
Многія прадстаўнікі сямейства Лілейные складаюць здаўна ўпрыгожваюць сады (цюльпаны, лілеі, рабчыкі).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 Лілейныя: інфармацыя на сайце APWeb (англ.) (Праверана 7 мая 2010)
- ↑ Govaerts, R., Dransfield, J., Zona, S.F, Hodel, D.R. & Henderson, A. (2006). World Checklist of Liliaceae. The Board of Trustees of the Royal Botanic Gardens, Kew. Published on the Internet; http://apps.kew.org/wcsp/qsearch.do;jsessionid=BA241719F3093133553E7B838A5A77AD accessed 30 March 2009
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 472.
Літаратура
- Лілейныя (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі