Лідскі ўніверсітэт мастацтваў | |
---|---|
англ.: Leeds Arts University | |
Арыгінальная назва | англ.: Leeds Arts University |
Заснаваны | 1846 |
Год рэарганізацыі | 2017 |
Размяшчэнне | Лідс, Англія |
Сайт | leeds-art.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лідскі ўніверсітэт мастацтваў (англ.: Leeds Arts University) — брытанская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Лідс.
Агульная характарыстыка
Вучэльня была заснавана ў 1846 годзе як Лідская школа мастацтваў. З 1968 па 1993 гады яна была вядома як Каледж імя Джэйкаба Крамера. Да 2009 года ён быў вядомы як Лідскі каледж мастацтваў і дызайну, а затым Лідскі каледж мастацтваў. У жніўні 2017 года школе быў прысвоены статус універсітэта, а назва была зменена на Лідскі ўніверсітэт мастацтваў.
Ён стаў адзіным спецыялізаваным універсітэтам мастацтваў на поўначы Англіі. Як і ў многіх іншых «традыцыйных» брытанскіх мастацкіх школ, у 2019/2020 гадах ва ўніверсітэце навучалася не вельмі шмат студэнтаў - каля 2 тысяч. Са 169 вышэйшых навучальных устаноў Вялікабрытаніі гэта адпавядае 146-му месцу па колькасці навучэнцаў.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лідскі ўніверсітэт мастацтваў
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы