Лідзія Іванаўна Галушкіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 2009 (86 гадоў) |
Краіна | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Інструменты | вакал |
Узнагароды |
|
Лідзія Іванаўна Галушкіна (15 чэрвеня 1923, г. Іванава — 11 лістапада 2009) — беларуская артыстка оперы (мецца-сапрана). Народная артыстка Беларускай ССР (1963)[1].
Біяграфія
Скончыла Маскоўскую кансерваторыю ў 1950 годзе. У 1951—1981 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1]. З 1974 па 2009 г. выкладала ў Беларускай акадэміі музыкі, прафесар кафедры спеваў[2].
Творчасць
Творчасці Галушкінай уласцівы глыбокае пранікненне ў псіхалогію сваіх сцэнічных гераінь, здольнасць ствараць уражлівыя музычныя вобразы: Надзея[3][4] («Надзея Дурава» А. Багатырова), Алеся, Ганка («Дзяўчына з Палесся» і «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Мальвіна, Вераніка («Калючая ружа», «Зорка Венера» Ю. Семянякі), Марына («Яснае світанне» А. Туранкова), Аксіння («Ціхі дон» І. Дзяржынскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева), Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Кліцямнестра («Арэстэя» С. Танеева), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі), Лаўра («Джаконда» А. Панк'елі) і інш[1]. Першая выканаўца многіх камерных твораў беларускіх кампазітараў[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 Галушкина Лидия Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 136. — 737 с.
- ↑ Галушкіна, Лідзія Іванаўна (1923—2009)
- ↑ Лідзія Галушкіна ў партыі Надзеі
- ↑ Сцэна са спектакля Беларускага дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета «Надзея Дурава» кампазітара А. Багатырова, пастаўленых рэжысёрам Л. Александроўскай, з удзелам Л. Галушкінай (у ролі Надзеі Дуравай), Р. Яўраева (у ролі Якуба), (Б. Нікольскага) (у ролі Палонскага) падчас запісу тэлеперадачы пра прэм’еру оперы на студыі Мінскага тэлебачання. 8 студзеня 1957 года. Фотаздымак
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981.
- Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.
- Галу́шкіна Лідзія Іванаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 205. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- Галушкіна Лідзія Іванаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»