Ліга

Ліга ў сучаснай музычнай натацыі — дугападобная тонкая лінія з невялікім патаўшчэннем да сярэдзіны, якая аб’ядноўвае дзве ці больш ноты.

Функцыянальнае прызначэнне

Па сваім функцыянальным прызначэнні лігі падзяляюцца на наступныя тыпы:

  • злучальная ліга — ліга, якая выкарыстоўваецца для пазначэння бесперапыннага гучання сумежных нот аднолькавай вышыні.
  • фразіровачная ліга — ліга, якая аб’ядноўвае ноты рознай вышыні і ўжываецца для ўказання на складную манеру іх выканання (легата). Акрамя таго, фразіровачная ліга паказвае пачатак і заканчэнне музычнай фразы.
  • вакальная ліга
  • штрыхавая ліга
  • французская ліга — ліга, якая павялічвае працягласць ноты настолькі, наколькі трэба выканаўцу. Сустракаецца рэдка[1].
  • партамента[2]
  • пецітная ліга

Напісанне

У некаторых выпадках замест суцэльнай лігі ўжываецца пункцірная. Гэта вызначае або яе факультатыўнасць, або ўмоўнасць ужывання.

Гл. таксама

  • Лігатура (нотны запіс)

Зноскі

  1. Знакі павелічэння працягласці гукаў і паўзаў – Дапаможнік (руск.). MyGuitars (25 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2021. Праверана 18 снежня 2021.
  2. Портаменто(недаступная спасылка) // Риман Г. Музыкальный словарь [Пер. с нем. Б. П. Юргенсона, доп. рус. отд-нием]. — М.: ДиректМедиа Паблишинг, 2008.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.