Лівонскі ордэн | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 1237—1561 |
Краіна | |
Падпарадкаванне | Папа Рымскі, імператар Священной Свяшчэннай Рымскай Імперыі, магістр Тэўтонскага ордэна |
Уваходзіць у |
Тэўтонскі ордэн (1237–1435) Лівонская канфедэрацыя (1435–1561) |
Тып | хрысціянскі ваенны ордэн |
Колеры | Белы плашч з чырвоным крыжом і мячом |

Лівонскі ордэн, ці Інфлянцкі ордэн (лац.: Fratres miliciae Christi de Livonia, ням.: Bruder der Ritterschaft Christi von Livland) — каталіцкая дзяржава і ваенная арганізацыя рыцараў ва Усходняй Прыбалтыцы на латышскіх і эстонскіх землях (Інфлянтах) у XIII — XVI стст.
Ваяваў з Літвой, Псковам, Ноўгарадам. Атрымаў шэраг сур'ёзных паражэнняў ад іх (на Чудскім возеры 1242, бітва пры Дурбе 1260 і інш.). У Лівонскай вайне разгромлены рускімі войскамі, пасля чаго ліквідаваны.
Гісторыя
Ордэн мечаносцаў
Створаны (як Ордэн мечаносцаў) у 1202 годзе ў вусці ракі Дзвіна біскупам Альбертам фон Буксгёўдэнам і цыстэрцыянскім абатам Тэадорыкам. Першапачаткова ордэн называўся Браты рыцарства Хрыстовага (лац.: Fratres militae Christi). Афіцыйнай яго мэтай была абвешчана абарона заснаванага ў Інфлянтах лацінскага касцёла і пашырэнне хрысціянства сярод ліваў, латгалаў і эстаў.
У 1205 годзе Папа Рымскі Інакенцій III зацвердзіў ордэн і надаў яму статут на ўзор ордэна храмоўнікаў (тампліераў). Паводле гэтага статута, члены ордэна падзяляліся на братоў-рыцараў, братоў-святароў і братоў-службовых. Браты-рыцары насілі белыя плашчы з выявай чырвонага мяча і крыжа над ім, меч над крыжам быў і на ордэнскай пячатцы (адсюль пашыраная ў сярэдневякоўі назва рыцараў — крыжакі).
Пасля паражэння Ордэна мечаносцаў у 1236 годзе ў Саўлескай бітве, 12 мая 1237 года Папа Рымскі Грыгорый IX далучыў ордэн да Тэўтонскага.
Лівонская вайна і заняпад ордэна
У 1421 годзе быў падпісаны гандлёвы дагавор Ноўгарада з Лівонскім ордэнам. Мір аказаўся нетрывалым, і ў 1444 годзе ўспыхнула вайна Лівоніі з Ноўгарадам і Псковам, якая доўжылася да 1448.
У 1492 годзе для барацьбы з Лівоніяй каля нямецкай крэпасці Нарвы быў заснаваны Івангорад.
У 1500 годзе быў складзена антымаскоўскі дагавор паміж ВКЛ і Лівонскім ордэнам. У час вайны 1501—1503 гг., у 1501 годзе ордэн быў разгромлены рускімі войскамі пры Гельмедзе (каля Дэрпта).
У 1557 годзе Іван IV узяў курс на абвастрэнне адносін з ордэнам — ён адмовіў лівонскім паслам у прыёме. Ордэн быў разгромлены і ліквідаваны ў Лівонскай вайне рускімі войскамі ў 1561.
Апошні гросмайстар Готхард Кетлер, не бачачы сродкаў да захавання незалежнасці Ордэна, па Віленскім дагаворы прыняў (1561) тытул герцага і тым самым спыніў існаванне Ордэна.
Гл. таксама
Літаратура
- Лівонскі ордэн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 246. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 674. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Ліво́нскі о́рдэн, Інфляндскі ордэн // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 425. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.