Ліверпульскі Хоупскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Liverpool Hope University | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Liverpool Hope University |
Заснаваны | 1844 |
Год рэарганізацыі | 2005 |
Студэнты | 7 885 |
Размяшчэнне | Ліверпул, Англія |
Сайт | hope.ac.uk |
![]() |
Ліверпульскі Хоупскі ўніверсітэт (англ.: Liverpool Hope University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ліверпул.
Агульная характарыстыка
Універсітэт вырас з трох педагагічных каледжаў: каледжа Святой Кацярыны, каледжа Нотр-Дам і каледжа Хрыста. Універсітэт мае экуменічную традыцыю, унікальную ў еўрапейскай вышэйшай адукацыі, калі каледж Святой Кацярыны англіканскі, то каледж Нотр-Дам і каледж Хрыста - каталіцкія. Англіканскі біскуп Дэвід Шэппард і каталіцкі арцыбіскуп Дэрэк Уорлак (якія далі свае імёны ўніверсітэцкай бібліятэцы Шэппарда-Уорлака) адыгралі прыкметную ролю ў яго фарміраванні. Яго назва паходзіць ад вуліцы, якая злучае англіканскі і каталіцкі саборы горада, дзе па чарзе праводзяцца выпускныя цырымоніі ўніверсітэта.
Універсітэт з'яўляецца адначасова навукова-даследчай і навучальнай установай. У канцы 2010-х гадоў ён дасягнуў залатога рэйтынгу ў сістэме ўрада Вялікабрытаніі.
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліверпульскі Хоупскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы