Палац | |
Лівадыйскі палац | |
---|---|
| |
44°28′04″ пн. ш. 34°08′37″ у. д. | |
Краіна | Украіна |
Пасёлак | Лівадыя, Крым |
Архітэктурны стыль | неарэнесанс |
Будаўнік | Мікалай Красноў |
Дата заснавання | XIX стагоддзе |
Статус | Помнік гісторыі і культуры |
Сайт | ливадийский-дворец.рф |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лівадыйскі палац — знакаміты помнік архітэктуры і гісторыі XIX—XX ст. у Крыме[2], былая рэзідэнцыя расійскіх імператараў.
Размешчаны ў пасёлку Лівадыя ў Ялцінскім рэгіёне Крыма ў 3 км ад Ялты.
Архітэктар — Мікалай Пятровіч Красноў.
Гісторыя
Маёнтак Патоцкага
У 1834 годзе Лівадыя (Лівадыя з грэчаскай мовы — палянка, лужок) была набытая ў камандзіра грэцкага Балаклаўскага батальёна Хвядоса Рэвеліёцы графам Львом Севярынавічам Патоцкім. У маёнтку Патоцкага, па праекце Ф. Эльсона быў пабудаваны панскі дом, аранжарэі, а таксама закладзены ландшафтны парк.
Савецкі перыяд
У 1925 годзе ў былым царскім палацы быў адчынены санаторый для сялян, у 1931 г. ператвораны ў кліматычны лячэбны камбінат.
З 4 па 11 лютага 1945 года ў Лівадыйскім палацы праходзіла Крымская (Ялцінская) канферэнцыя кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі (І. В. Сталін, Ф. Д. Рузвельт, У. Чэрчыль), а таксама пражывала амерыканская дэлегацыя на чале з прэзідэнтам Ф. Д. Рузвельтам.
У 1953 годзе быў зноў адкрыты санаторый.
16 ліпеня 1974 года па рашэнні УЦСПС і Цэнтральнага Савета па кіраванні курортамі прафсаюзаў Лівадыйскі палац быў адкрыты для наведвальнікаў з 2 аддзеламі — гісторыка-мемарыяльным (размешчаным у парадных залах палаца, дзе была адкрыта экспазіцыя «Крымская (Ялцінская) канферэнцыя 1945 года») і выставачнага.
Зноскі
- ↑ Постанова від 3 вересня 2009 р. N 928 «Про занесення об'єктів культурної спадщини національного значення до Державного реєстру нерухомих пам’яток України» (укр.)
- ↑ Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Крымскай рэспубліканскай установы «Лівадыйскі палац-музей» Архівавана 25 лістапада 2016.
- Гісторыя і архітэктура Архівавана 14 ліпеня 2015.
- Экскурсія па Лівадыйскім палацы
- Лівадыя і Арэанда — гісторыя, фота Архівавана 18 верасня 2008.
- Фатаграфіі і панарамы Лівадыйскага Палаца
- У Лівадыйскім палацы знайшлі сімвал сатаны Архівавана 23 снежня 2011.