Лёс, геалагічнае агаленне, штат Місісіпі, ЗША.

Лёс (ням.: Löß ці Löss) — неслаістая, аднастайная, тонказярністая вапняковістая асадкавая горная парода светла-жоўтага або палевага колеру. У яе складзе пераважаюць часціцы 0,01—0,05 мм; найбольш буйныя зерні складаюцца звычайна з кварцу і палявога шпату, а таксама карбанатаў. Высокая порыстасць (да 50 %).

Залягае ў выглядзе покрываў на водападзелах і схілах (магутнасць ад некалькіх метраў да 100—200 м на водападзелах). Для лёсу характэрна вертыкальная слупкаватая адасобленасць, прасадачнасць, пераслойванне з пахаванымі глебамі, наяўнасць ракавін наземных малюскаў і вапнавых канкрэцый. Пры малой прыроднай вільготнасці лёс вельмі трывалы і здольны захоўваць устойлівыя вертыкальныя адхоны вышынй 10 м і больш; здольны даваць прасадкі пры ўвільгатненні

Лёс занальны, прымеркаваны да абласцей умеранага клімату, пашыраны ў стэпавых і паўпустынных раёнах. Ён з’яўляецца глебаўтваральнай пародай для чарназёмаў і каштанавых глеб. Пашыраны ў Кітаі (напр., Лёсавае плато), Сярэдняй Азіі, Заходняй Сібіры, Паўночным Каўказе, Украіне і інш.

Існуе некалькі тэорый паходжання лёсу, найбольш вядомыя эолавая і ледавіковая.

Гл. таксама

Літаратура

  • Аношка В. Лёс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Cailleux A., Les loe de Franc., Приклонский В. А., Ананьев В. П., Лёссовые породы СССР и их строительные свойства, ч. 1, Л., 1959.
  • Guenther E. W., Sedimentpetrographische Untersuchung von Lössen, Tl 1, Köln, Graz, 1961.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.