Ляўша, ляўшун — чалавек, які пераважна карыстаецца левай рукой. Антонім да слова «ляўша» — «праўша». Сярод людзей ляўшы складаюць каля 15 %[1], гэта значыць, ляўшой з’яўляецца кожны сёмы.

Чалавек, які з’яўляецца ляўшой, у асноўным выкарыстоўвае левую руку значна часцей, чым правую; ляўша пераважна будзе карыстацца левай рукой для асабістых патрэб, гатавання ежы і іншых спраў. Рука, якую выкарыстоўваюць для пісьма, не з’яўляецца дакладным індыкатарам лева-(права-)рукасці. Так, мноства ляўшэй пішуць правай рукой, выкарыстоўваючы левую руку для выканання большасці іншых задач.

Міжнародны дзень ляўшы — свята, якое адзначаецца штогод 13 жніўня.

Статыстыка

Дзень ляўшы, 13 жніўня 2002 года

У 1977 годзе прыблізна 8 — 15 % дарослага насельніцтва з’яўляліся ляўшамі[2]. Даследаванні паказваюць, што ляўшамі часцей з’яўляюцца мужчыны, чым жанчыны.[3] Ляўшы найчасцей сустракаюцца сярод моназіготных блізнят[4], людзей з сексуальнымі адхіленнямі[5], і асобных груп людзей з неўралагічнымі парушэннямі, такімі як эпілепсія,[6] Сіндром Даўна,[7] аўтызм,[8] затрымка інтэлектуальнага развіцця[9] і дыслексія. Згодна са статыстыкай, моназіготны блізнюк чалавека-ляўшы мае 76 % шанс на тое, што ён таксама будзе ляўшой, прычыны гэтага ідэнтыфікуюцца як часткова генетычныя і частков экалагічныя.[10] Сярод насельніцтва Паўднёвай Азіі, Усходняй Еўропы, Паўднёва-Усходняй Азіі, Аўстраліі сустракаецца значна больш ляўшэй, чым у іншых этнічных групах па ўсім свеце, у той час як сярод насельніцтва Заходняй і Паўночнай Еўропы, Афрыкі ляўшэй сустракаецца значна менш[11]. Паўднёвае паўшар’е больш «леварукае»: гэта можа быць справакавана і сацыяльнымі прычынамі — ляўшы як «ізгоі» выціскаліся на перыферыю Старога Свету. Згодна са статыстыкай, цяпер на Зямлі жыве каля 500 мільёнаў леварукіх людзей. Ляўшамі ў Еўропе нараджаюцца каля дзесяці працэнтаў дзяцей і яны больш крыклівыя, нецярплівыя, але ўжо ў дзіцячым узросце больш таварыскія, кантактныя. Ляўшы часцей выбіраюць прафесіі атрыстаў, мастакоў, пісьменнікаў, ляўшы лічацца каштоўнымі ў фехтаванні[12].

Прычыны развіцця леварукасці

  • Чалавек можа быць «вымушаным» ляўшой з-за пашкоджання левага паўшар’я галаўнога мозгу ў выніку хваробы ці траўмы падчас родаў.
  • Працяглая (сур’ёзная) траўма правай рукі: даследаванні паказваюць, што чалавек, які атрымаў сур’ёзную траўму правай рукі, найбольш верагодна стане ляўшой, нават пасля таго, як яго правая рука зажыве. Такія сур’ёзныя траўмы цягнуцца 6 і больш месяцаў.
  • Тэстастэрон: Згодна з вдной з тэорый, уздзеянне на плод высокіх доз тэстастэрона да нараджэння можа прывесці да нараджэння дзіцяці-ляўшы[13]. Гэта тэорыя Гешвінда англ.: Geshwind theory, названая ў гонар Нормана Гешвінда, які распрацаваў яе. Як лічыць Норман Гешвінд, тэстастэрон уплывае на хуткасць прэнатальнага росту паўшар’яў і адказны за магчымыя адрозненні ў будове мозга ў мужчын і жанчын. Высокае ўтрыманне тэстастэрона ў перыяд унутрывантробнага развіцця запавольвае рост левага паўшар’я ў мужчынскага плода ў параўнанні з жаночым і спрыяе адносна большаму развіццю правага паўшар’я ў асоб мужчынскага полу. Калі ў левым паўшар’і мозга, які развіваецца, запавольваецца працэс міграцыі нейронаў да месц іх канчатковай лакалізацыі, а гэта значыць, і ўсталяванне набходных сувязяў, то падобная затрымка можа прыводзіць да леварукасці, якая, з’яўляючыся даволі рэдкай, усё ж значна часцей сустракаецца сярод мужчын. Гешвінд адзначае, што ляўшы — звычайна мужчыны — больш схільны да пэўных захворванняў імуннай сістэмы, напрыклад, да язвавага каліту. Тэстастэрон, як было паказана, аказвае тармозячы ўплыў на развіццё імуннай сістэмы. Паколькі леварукасць, імунныя расстройствы і збоі ў навучанні маюць тэндэнцыю да сямейнага распаўсюджвання, Гешвінд прыходзіць да вываду, што асобныя генныя комплексы, якія адказваюць за імунную рэактыўнасць, рэгулююць і ўзровень тэстастэрону, у выніку чаго ў пэўных асоб назіраецца залішняя сакрэцыя гэтага гармону альбо залішняя адчувальнасць да яго. Тэорыя працягвае развівацца, каб даказаць сувязь больш высокага ўзроўню тэстастэрона і вынікаючай з гэтага перавагі правага паўшар’я з аўтаімунымі расстройствамі, такімі як дыслексія і заіканне. Дыслексія сустракаецца сярод мужчын у чатыры разы часцей, чым сярод жанчын і, верагодна, звязваецца з леварукасцю[14].
  • Тэорыя ультрагука, якая тычыцца таго, што даследаванні з выкарыстаннем ультрагука здольныя паўплываць на мозг будучага дзіцяці. Гэтая тэорыя заснаваная на некалькіх даследаваннях[15][16], у якіх вывучалася дадзеная праблема. У адным з іх аўтары сцвярджаюць: «…Мы знайшлі сувязь паміж звычайнай ультрасанаграфіяй і наступным „неразвіццём“ перавагі правай рукі ў дзяцей у пачатковай школе». Але пазней у тым жа самым артыкуле аўтары сцвярджаюць, што «дадзеная залежнасць… можа з’яўляцца выпадковай», і «вынікі не могуць з’яўляцца істотнымі, бо даследаванні не мелі дастатковай статыстычнай выбаркі для таго, каб зрабіць вывад аб уплыве ультрасанаграфіі на наступнае развіццё пераважнай рукі ў дзіцёнка». Тэорыя мае вельмі абмежаванае прымяненне (толькі ў чалавека і толькі ў развітых краінах у апошнія некалькі дзесяцігоддзяў) і не можа нічога патлумачыць і прадказаць.
  • Эвалюцыйная тэорыя асіметрыі В. А. Геадакяна: праварукасць і леварукасць не паталогія, а нармальныя, адаптыўныя фенатыпы для стабільнага і зменлівага асяроддзя, якія рэгулююць пластычнасць паводзін грамадства. У эмбрыёна дамінуе больш старажытнае правае паўшар’е, якое кіруе левай рукой. У аптымальных умовах інтэнсіўнае развіццё левага паўшар’я прыводзіць да таго, што рана ці позна яно абганяе правае паўшар’е, і адбываецца поўная транслакацыя дамінантнасці паўшар’яў і рук, гэта значыць, леварукасць пераходзіць у транс-праварукасць (дамінаванне левага паўшар’я і правай рукі). Экстрэмальныя ўмовы (экалагічны і псіхалагічны стрэс маці) ствараюць гіпаксію, якая прыгнятае больш адчувальнае левае паўшар’е эмбрыёна. Тармажэнне развіцця левага паўшар’я прыводзіць да таго, што яно прапускае лабільную фазу развіцця дамінантнасці левай рукі. Пры гэтым мяняецца толькі паўшарнасць, але не рукасць, і эмбрыён становіцца цыс-леварукім (дамінаванне левага паўшар’я і левай рукі). Гіпотэзу эмбрыянальнай гіпаксіі пацвярджае высокі працэнт леварукіх сярод блізнят і неданошаных дзяцей (які нельга патлумачыць механічнымі пашкоджаннямі мозга ў чэраве маці ці падчас родаў).
  • Археалагічныя дадзеныя гавораць на карысць таго, што пасля першапачатковага аднолькавага выкарыстання абедзвюх рук (сіметрыя) развілася асіметрыя ў бок перавагі выкарыстання правай.
  • У 2008 годзе брытанскія вучоныя знайшлі «ген ляўшэй». Ген LRRTM1 грае галоўную ролю падчас фарміравання мовы і эмоцый[12].

Перавучванне

Падчас ранніх этапаў станаўлення сучаснага грамадства вялікае значэнне надавалася стандартызацыі і дысцыплінаванню[17]. У межах гэтага падыходу ўсё, што ўспрымалася як адхіленне, павінна было быць альбо выпраўлена сродкамі ўзмоцненай муштры, альбо ізалявана ад грамадства. Дамінаванне левай рукі разглядалася як адхіленне ад нормы і ў шмат якіх краінах ляўшэй гвалтоўна перавучвалі ў дзяцінстве (звычайна, гэта тычылася, абавязковага выкарыстання правай рукі падчас пісьма і карыстання сталовымі прыборамі). Паступова было ўсвядомлена бесперспектыўнасць і шкоднасць гэтага падыходуі ад перавучвання сталі адмаўляцца[18][19].

У СССР перавучванне леварукіх дзяцей у свой час мела масавы характар. Але, як паказаў савецкі вопыт, перавучванне прыводзіць да істотнага пагаршэння псіхічнага і фізічнага здароўя леварукіх. Гэты стан атрымаў назву «дэксастрэс» па А. П. Чупрыкаву. Дэксастрэс — (ад грэч. Δεξτερ — правы) хваравітае псіхафізіялагічнае напружанне, якое адчувае леварукі (левалатаральны) чалавек ва ўмовах ціска праварукага асяроддзя. У найбольш яркай форме дэксастрэс выяўляецца пры гвалтоўным перавучванні леварукіх дзяцей і забароне пісаць левай рукой. следсвам чаго з’яўляецца пагаршэнне здароўя дзіцяці: з’яўленне разнастайных неўратычных і няўрозападобных станаў (дэпрэсія, страхі, начны энурэз, заіканне і інш.), абвастрэнне схаваных наступстваў перынатальнай гіпатаксічнай энцэфалапатыі — аж да эпілепсіі[20][21].

Хаця публікацыі ў абарону леварукіх дзяцей з’явіліся яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя (у прыватнасці ў Англіі), тым не менш навуковы доказ існавання дэксастрэса і верыфікацыя яго наступстваў належаць прафесару Анатолю Чупрыкаву і яго вучням, якія яшчэ з пачатку 80-ых гадоў сталі вывучаць дэксастрэс і ініцыявалі ў савецкіх сродках масавай інфармацыі кампанію ў абарону леварукіх дзяцей ад перавучвання.

У 1985 годзе Міністэрствам аховы здароўя СССР, а ў 1986 годзе Міністэрствам адукацыі СССР былі прыняты афіцыйныя дакументы з ахову леварукага пісьма і аховы здароўя леварукіх дзяцей у СССР [18]

Сучасная абарона леварукіх

Цяпер ва ўсіх краінах СНД імкнуцца прытрымлівацца асноўных палажэнняў вышэйазначаных дакументаў і колькасць ляўшэй сярод насельніцтва павялічылася (з 3-4 % до 8-12 %). Такім чынам, насельніцтва краін СНД далучылася да агульнасусветнага руха па ахове правоў леварукіх[21]

Сацыяльнае кляймо і праследванне леварукасці

Назвы, выкарыстоўваемыя для азначэння ляўшэй

З адмоўнымі канатацыямі

Існуе шмат размоўных тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца для зварота да чалавека-ляўшы. Частка з іх з’яўляецца слэнгавымі ці жаргоннымі словамі, ў той час як іншыя могуць быць зняважлівымі ў пэўным кантэксце. У англійскай мове ў большасці тэхнічных кантэкстаў замест слова леварукі («left-handed») выкарыстоўваецца слова левабаковы («sinistral»), а замест слова леварукасць («left -handedness») выкарыстоўваецца слова левабаковасць («sinistrality»). Дадзеныя тэхнічныя тэрміны паходзяць ад лацінскага слова «sinister» — левы, леварукі, у пераносным значэнні — злавесны (мрачны)[22].

Асобныя ляўшы самі лічаць сябе прыгнечанымі (непаўнацэннымі), нават на мяжы забабонаў. У гісторыі магчыма знайсці вясомыя аргументы на карысць гэтага.

У шматлікіх еўрапейскіх мовах слова «права» не толькі з’яўляецца сінонімам правільнасці, але таксама выкарыстоўваецца як «улада» і «правасуддзе»: у нямецкай і нідэрландскай мовах — recht (права, прававы, юрыдычны), у французскай — droit (прама, права, прававы), у іспанскай — derecho (права, прававы); у большасці славянскіх моў корань «праў» выкарыстоўваецца ў словах, якія нясуць значэнні правільнасці і правасуддзя. Гістарычна склалася, што быць праўшой таксама значыць «быць кваліфікаваным, умелым, лоўкім»: лацінскае слова «dexter» («правы») абазначае праўшу як лоўкага; іспанскі тэрмін «diestro» мае два значэнні: «праўша» і «кваліфікаваны». У ірландскай мове «deas» азначае «правільны бок» і «добры», а слова «ciotóg» звязана са словам «ciotach», «нязграбны, няспрытны, нязручны»[23].

Англійскае слова «sinister» («злавесны») паходзіць ад лацінскага «sinister, -tra, trum». Яно першапачаткова азначала «левы, левабаковы», а потым, у Класічную лацінскую эпоху, прыняло сэнс «зло, злы», і «няўдачны, несчаслівы». У той жа час слова «sinister» («злавесны») паходзіць ад слова «sinus», якое значыла «карман»: традыцыйная рымская тога мела толькі адзін карман, прызначаны для праўшэй і для зручнасці выкарыстання размешчаны на левым баку. Сучаснае італьянскае слова «sinistra» мае два значэнні: злавесны і левы. Іспанскае «siniestra» таксама мае два значэнні, хаця яго значэнне «левы» выкарыстоўваецца рэдка — для гэтага звычайна выкарыстоўваецца баскскае слова «izkuierda»[24] (па баскску — esker). Нямецкае слова «links» азначае «злева» прыметнік «link» мае значэнне «хітра, цішком, употай, вакольным шляхам», а дзеяслоў «linken» — «падманваць».

Ляўша павінен быць не толькі няўдачнікам, а таксама нязграбным, і нязграбным, што паказвае французскае «gaushe» (левы, нязграбны), нямецкае «links» (злева) і «linkisch» (нязграбны). Галандскі выраз «twee linkerhanden hebben» («мець две левых рукі») азначае «быць нязграбным». Паколькі ўсе дадзеныя словы з’яўляюцца вельмі старажытнымі, яны падтвярждаюць тэорыі, якія ўказваюць, што панаванне праварукіх з’яўляецца вельмі старажытнай з’явай. На патругальскай мове самае звычайнае слова, якое абазначае чалавека-ляўшу, «canhoto», калісці выкарыстоўвалася для абазначэння дзябла, а «canhestro» — слова, якое перакладаецца як «нязграбны».

Нават слова «ambidextrity» («кемлівасць») адлюстроўвае прадузятасць, мае на ўвазе «кваліфіуацыю з двух бакоў». Але яно ўтрымлівае лацінскі корань «dexter», які значыць «права, правы», што адлюстроўвае сэнс «быць правым з двух бакоў». Гэта ствяржэнне таксама відавочна ў менш вядомым антоніме «ambisinistrous», які значыць «нязграбны з двух бакоў» і паходзіць ад лацінскага кораня «sinister» — злавесны[25].

Са станоўчымі канатацыямі

Льоке Юпанкі, трэці Сапа Інка, чыё імя значыць «Славуты ляўша». Мал. Феліпе Гуаман Пома дэ Айяла.

У той жа час у інкаў ляўшы называліся і цяпер называюцца сярод індзейскіх народаў Анд словам «льоке» (кечуа: lluq'i), якое мае станоўчы сэнс. Сярод народаў Анд лічыцца, што ляўшы маюць асаблівыя духоўныя здольнасці, у тым ліку і магічныя. Трэці Сапа Інка — Льоке Юпанкі — быў ляўшой, яго імя ў перакладзе з кечуа значыць «славуты ляўша».

Ляўша «Southpaw»

У спорце ляўшэй часта называюць «Southpaw». Прынята лічыць, што дадзены тэрмін з’явіўся ў Злучаных Штатах, у гульне ў бейсбол[26]. Бейсбольныя палі звычайна праектуюцца такім чынам, што адбіваючы стаіць тварам на ўсход, каб паўдзённае ці вячэрняе сонца не свяціла яму ў вочы. Гэта значыць, што пітчары-ляўшы кідаюць сваёй «паўднёвай» рукой. Першае выкарыстанне тэрміна «Southpaw» прыпісваецца Фінлі Пітэру Дану (Finley Peter Dunne). Але, Оксфардскі слоўнік англійскай мовы ўносіць у спіс небейсбольную цытату «паўднёвая лапа», якая значыць удар левай рукой, ужо ў 1848 годзе[27] толькі тры гады пасля першай арганізаванай гульні ў бейсбол.

Увогуле ляўшы, звычайна, маюць перавагу падчас гульні ў бейсбол[28].

У боксе спартсмены, якія баксуюць левай рукой (ляўшы), часта згадваюцца як «southpaw». Тэрмін таксама выкатыстоўваецца для апісання стойкі, калі баксёр размяшчае правую нагу спераду левай (правабаковая стойка, калі левая рука і нага знаходзяцца ззаду). Такім тэрмінам можа метіцца і баксёр-праўша, які баксіруе ў правабаковай (англ.: southpaw) стойцы. Большасць баксёраў, ляўшэй ці праўшэй, звычайна трэніруюцца са спарынг-партнёрамі, якія выкарыстоўваюць традыцыйную левабаковую стойку (правая ўдарная рука знаходзіцца ззаду), што ў будучым дае ляўшам перавагу.

«Непадыходзячыя» прылады працы

Кухонныя нажы: (1) сіметрычны, (2) прызначаны для правай рукі, (3) прызначаны для левай рукі

Леварукія людзі часта адчуваюць нязручнасці з-за пераважаючых у грамадстве рэчаў, прызначаных для праўшэй (для выкарыстання правай рукой). Шматлікія інструменты і прылады распрацаваны з разлікам на зручнасць выкарыстання менавіта правай рукой. Напрыклад, нажніцы створаны такім чынам, каб лінія разрэзу была бачна чалавеку, які трымае іх у правай руцэ, хаця ў такім выпадку яна аказваецца скрытай для карыстальніка-ляўшы. Акрамя таго, ручкі часта штампуюцца ў бок, зваротны для ляўшы, такім чынам, яму іх нязручна трымаць, і частае выкарыстанне такіх нажніц можа прывесці да сур’ёзнага дыскамфорту.

Ляўша трымае мыш, прызначаную для выкарыстання правай рукой.

На асобных працоўных месцах, абсталяваных камп’ютарам, мыш можа знаходзіцца толькі з правага боку, што робіць нязручным яе выкарыстанне для ляўшы. У той жа час прызначэнне левай і правай кнопак мышы можа быць зменена дзеля зручнасці ляўшэй.

Кухонныя нажы еўрапейскага стылю з’яўляюцца сіметрычнымі, у той час як японскія нажы маюць усечанае асіметрычнае лязо; мадэлі для ляўшэй рэдкія, і звычайна іх неабходна спецыяльна заказваць.[29]

Нястача інструментаў і механізмаў, прызначаных для ляўшэй, на мностве працоўных месц не толькі стварае нязручнасці ў выкарыстанні, але і фактычна можа прывесці да небяспечных вынікаў.

Два тыпы нажніц: справа — «стандартныя» (для праўшэй), злева — прызначаныя для выкарыстання левай рукой

Дзіцяці-ляўшы цяжка навучыцца пісаць, калі настаўнік адмаўляецца навучыць дзіця правільнаму і зручнаму для яго спосабу пісьма. Гэта адбываецца таму, што лічыцца, што пісьмо левай рукой з’яўляецца адлюстраваннем пісьма правай рукой, што робіць яшчэ больш цяжкім і заблытаным працэс навучання пісьму. У выніку большасць ляўшэй падчас пісьма выгібаюць руку вакол ручкі такім чынам, каб нахіл бумагі меў той жа самы вугал, што і ў праўшэй, замест таго, каб проста нахіліць бумагу ў супрацьлеглы бок. Як толькі гэта прывычка сфарміравана, яе вельмі цяжка разбурыць. Такое выгібанне кісці прыводзіць да таго, што руку, якая знаходзіцца ззаду ад напісаных сімвалаў, неабходна падымаць над радком пісьма, што прыводзіць да яшчэ большых нязручнасцяў. Калі левая рука размешчана правільна, то яна знаходзіцца ніжэй за радок пісьма, як і ў праўшэй.

Людзі, якія з’яўляюцца ляўшамі, ў арабскім свеце і Ізраілі не маюць такіх цяжкасцяў з пісьмом, паколькі пісьмо на мовах гэтых краін адбываецца справа налева, што перашкаджае ляўшам праводзіць сваёй рукой па чарнілам, як гэта здараецца падчас пісьма злева направа. Гэта таксама актуальна для моў урду і фарсі.

Шмат кампаній з «добрымі намерамі» вырабляюць прадукты, якія падыходзяць для ляўшэй, але яны яшчэ не здольны задавальніць іх патрэбнасці. Напрыклад, шмат кампаній вырабляюць «нажніцы для ляўшэй», проста адлюстроўваючы ручкі нажніц, тым самым робячы хват зручным для ляўшы. Але на нажніцах, каб імі сапраўды маглі карыстацца ляўшы, лёзы таксама павінны быць перавёрнутымі, інакш ляўша выконвае «сляпы разрэз», таму што лязо закрывае чалавеку від на дадзены аб’ект.

Тэхнічныя перавагі

  • Англамоўнае размяшчэнне знакаў на стандартнай QWERTY-клавіятуры. Дадзенае размяшчэнне знакаў утрымлівае на левым баку клавіятуры значна больш літар, якія выкарыстоўваюцца часцей, гэта значыць, левая рука выконвае больш націсканняў клавіш для друку, даючы ляўшам перавагу[30].
  • Бокс — леварукі баксёр мае перавагу пры ўдары ў печань. Але губляе перавагу, ўласцівую праварукаму баксёру, пры ўдары ў сэрца.
  • Будаўніцтва — ляўша-цясляр мае перавагу ў тых выпадках, калі праца тапаром, нажоўкай ці малатком правым хватам немагчымая (няма месца для апоры, нязручна для размаху зваротна-паступальных рухаў), напрыклад, калі патрабуецца прыбіць крайнюю злева дошку, знаходзячыся на даху ці ў куце памяшкання.

Леварукасць і інтэлект

Асобныя даследаванні дэманструюць невялікую станоўчую карэляцыю паміж леварукасцю і тэхнічным патэнцыялам / інтэлектам.

Крыс МакМанус у сваёй кнізе[31] сцвярджае, што прапорцыя ляўшэй павялічваецца і што людзі-ляўшы як група гістарычна маюць больш высокую долю (вышэй за сярэднюю) вучняў, якія дасягаюць поспеху. Ён гаворыць, што разумовыя здольнасці ляўшэй структураваны па-іншаму і маюць пашыраны дыяпазон здольнасцяў, і што гены, якія вызначаюць леварукасць, таксама кіруюць развіццём моўных цэнтраў мозгу.

Даследаванне, якое праводзілася ў 1970-х гадах у Вялікабрытаніі, выявіла, што прыблізна 11 % мужчын і жанчын ва ўзросце 15-24 гадоў з’яўляліся ляўшамі, ў параўнанні з толькі 3 % ва ўзроставай катэгорыі паміж 55 і 64 гадамі[32]. МакМанус разглядае мноства фактараў, якія могуць прывесці да падобнага павелічэння. Да ляўшэй вельмі перадузята адносіліся на працягу XVIII і XIX стагоддзяў, і гэта вельмі часта «збівала» людзей. У дарослым жыцці людзі часцей пазбягаюць грамадства, што прыводзіць да меншай колькасці шлюбаў і нараджэнняў дзяцей. Паколькі дыскрымінацыя памяншалася ў XX стагоддзі, колькасць натуральных ляўшэй, якія засталіся ляўшамі ў жыцці, павялічылася.

МакМанус кажа, што дадзенае павелічэнне магло прывесці да адпаведнага інтэлектуальнага прагрэсу і скачка ў колькасці матэматычных, спартыўных і артыстычных геніяў.

У 2006 годзе даследчыкі з Лафейецкага каледжа (англ.: Lafeyette College) і ўніверсітэта Джонса Хопкінса (англ.: Johns Hopkins University) прыйшлі да высновы, што сярод тых, хто закончыў каледж, мужчыны-ляўшы на 15 % багацейшыя за мужчын-праўшэй, а сярод тых, хто атрымаў вышэйшую адукацыю, мужчыны-ляўшы на 26 % багацейшыя. Розніца ў заробку яшчэ не вытлумачана і не мае ўсталяванага ўзроўню сярод жанчын[33]

Акрамя магчымых пераваг інтэлекту, ляўша можа таксама атрымаць іншыя перавагі, такія як перавага ў рукапашным баі. Ляўша мае фактар «нечаканасці», паколькі нешматлікія байцы маюць дастатковы вопыт трэніровак з сапернікамі-ляўшамі. Фехтавальшчыкі асабліва часта не гатовыя да незвычайных вуглоў атакі, якія выкарыстоўваюць сапернікі-ляўшы. Звычайна ляўшам таксама цяжка весці бой з ляўшамі, паколькі яны ў асноўным трэніраваліся супраць праўшэй.

«Знікаючыя» ляўшы

Статыстычныя дадзеныя дэманструюць, што сярод дарослых людзей менш ляўшэй, чым сярод іх маладзейшых суайчыннікаў, гэта значыць, працэнт людзей, якія з’яўляюцца ляўшамі, рэзка памяншаецца з павелічэннем узросту. У Амерыцы ляўшамі з’яўляюцца 12 % 20-гадовых, толькі 5 % 50-гадовых і менш за 1 % людзей, старэйшых за 80 год.

Даследчыкі патлумачылі вялікія адрозненні паміж узроставымі групамі тым, што ў мінулыя часы ў школах звычайна прымушалі ўсіх вучняў пісаць, выкарыстоўваць сталовы прыбор і займацца спортам, выкарыстоўваючы правую руку. Старэйшыя людзі, якія з’яўляюцца натуральнымі ляўшамі, хутчэй за ўсё, адчулі гэта на сабе. Але дадзенае разважанне не тлумачыць усе прычыны, і поўнае тлумачэнне «знікаючых ляўшэй» застаецца нявызначаным.

Паводле іншай тэорыі, асобныя ляўшы мяняюць рукі на працягу жыцця з-за неабходнасці адпавядаць грамадству ці «біялагічнай неабходнасці».

Левабаковы свет

Транспартны рух

Свет людзей

Даследаванні дэманструюць, што людзі, якія маюць левую вядучую руку, не абавязкова з’яўляюцца «левабаковымі» ў адносінах да іншых частак цела, частка леварукіх людзей мае тэндэнцыю быць «правабаковымі». Таксама вызначана, што людзі маюць дамінуючыя органы цела, такія як вока, нага і вуха. Існуе паняцце «вядучае вока». Напрыклад, у адным з інтэрнэт-апытанняў «Да якога вуха вы прыкладаеце трубку тэлефона?» былі атрыманы адказы: «Да правага, я праўша» — 17 чал.; «Да левага, я праўша» — 4 чал.; «Да правага, я ляўша» — 1 чал.; «Да левага, я ляўша» — 5 чал.

Скейтбордынг

У скейтбордынгу райдар знаходзіцца ў стойцы бокам, з-за чаго ногі прынята падзяляць на заднюю і пярэднюю. Задняя нага выконвае больш функцый, з яе дапамогай скейтар адштурхоўваецца ад зямлі і «шчоўкае» дошкай (рэзкім ударам па хвасту дошкі застаўляе яе падскочыць), пярэдняй — выроўнівае дошку ў паралельнае зямлі становішча пасля «шчаўчка» пры скачку (Ollie) ці закручвае ёй дошку падчас выконвання фліп-трукаў (Kickflip, Heelflip). Падчас выканання фліп-трукаў, якія ўключаюць Shove-it’ы (кручэнні дошкі паралельна зямлі, дзе колы перастаюць глядзець на зямлю) ці скачкоў, якія патрабуюць развароту цела разам з дошкай (360 Flip, Varial Heelflip, Varial Kickflip, Hardflip) (180 Ollie, 180 Kickflip, Bigspin), задняя нага таксама закручвае дошку. Існуюць дзве стойкі: Рэгуляр (англ.: Regular), пры якой пярэдняя нага — левая, а задняя — правая, і Гуфі (англ.: Goofy), пры якой, адпаведна, пярэдняя — правая, а задняя — левая. Нягледзячы на назвы стоек і на тое, якая рука скейтара з’яўляецца вядучай, колькасць скейтараў, якія выкарыстоўваюць гэтыя стойкі, — 50 на 50. Больш за тое, ў асноўным сярод пачынаючых скейтараў існуе такая з’ява, як «Монга» (англ.: Mongoo), калі скейтар адштурхоўваецца ад зямлі пярэдняй нагой. Скейтары, якія катаюцца ў монга-стойцы, знаходзяцца ў прынцыповай меншасці: іх практычна няма сярод прафесіянальных і спансуемых скейтараў, бо большасць у працэсе трэніровак імкнецца перавучыцца штурхацца задняй нагой. Але нават знакамітыя і прафесійныя скейтары выкарыстоўваюць монга падчас катання ў свіч-стойцы (англ.: Switch), калі трукі выконваюцца ў супрацьлеглай стойцы, выкарыстоўваючы ногі ў становішчы, адваротным «роднаму». Трукі, выкананыя такім чынам, ацэньваюцца падчас спаборніцтваў (ці проста скейтарамі) значна вышэй за звычайныя, паколькі патрабуюць ад райдара вучыцца катацца практычна нанова.

Тэорыі чалавечага мыслення

Існуе шмат тэорый наконт таго, што калі чалавек з’яўляецца ляўшой, то гэта таксама закранае спосаб чалавека думаць. Адна тэорыя падзяляе лева- і праварукіх мысліцеляў на два лагеры: адначасова-візуальны і лінейна-паслядоўны[34][35][36][37]

Згодна з гэтай тэорыяй, праварукія людзі ў працэсе мыслення апрацоўваюць інфармацыю, выкарыстоўваючы «лінейны паслядоўны» метад, у якім думка павінна быць поўнасць абдумана перад тым, як можна будзе перайсці да наступнай думкі.

Ляўшы апрацоўваюць інфармацыю, выкарыстоўваючы «візуальны адначасовы» метад, у якім некалькі думак могуць быць апрацаваны адначасова. Разглядзім гэта на наступным прыкладзе: маюцца тысяча жоўтых тэнісных мячыкаў і адзін чырвоны. Праварукі чалавек, які выкарыстоўвае лінейна-паслядоўны стыл апрацоўкі, будзе глядзець на кожны з мячыкаў па чарзе, пакуль не знойдзе чырвоны. Чалавек-ляўша высыпаў іх і адначасова глядзеў на ўсе мячыкі, каб знайсці чырвоны. Пабочным эфектам розных паміж сабой стыляў апрацоўкі з’яўляецца тое, што праварукія людзі павінны закончыць адну задачу раней, чым пачаць наступную. Ляўшы, ў сваю чаргу, здольныя хутка пераключацца паміж задачамі. Гэта мае на ўвазе, што людзі, якія з’яўляюцца ляўшамі маюць выдатныя навыкі пры вырашэнні мульцізадач.

Праварукія людзі апрацоўваюць інфармацыю, выкарыстоўваючы «аналіз», метад вырашэння праблемы, які патрабуе падзяліць яе на складальнікі і прааналізаваць кожную частку асобна. У адрозненне ад гэтага, ляўшы апрацоўваюць інфармацыю, выкатрыстоўваючы «сінтэз», гледзячы на цэлае і спрабуючы выкарыстаць адпаведнасць узорам, каб вырашыць праблему[38].

Гіпотэза аб тым, што ляўшы маюць схільнасць да візуальнага мышлення, была падтвержана разнастайнымі даследаваннямі. У кнізе, выдадзенай у 2004 годзе, «Мозг, які працуе трохі па-іншаму» (англ.: Brains that work a little bit differently)[39] даследчыкі Ален Д. Брагдан (англ.: Allen D. Bragdon) (і ДЭвід Гамон англ.: David Gamon) сцісла апісалі частку бягучага даследавання адносна пераважнай рукі і яе значэння. Даследчыкі «пераважнай рукі» Корэн і Клэр Порак (англ.: Coren and Clare Porac) паказалі, што студэнты ўніверсітэта, якія з’яўляюцца ляўшамі, найбольш верагодна спецыялізуюцца на «візуальных» дысцыплінах. Іншы прыклад паказвае, што сярод 103 студэнтаў аддзялення мастацтваў 48 студэнтаў былі леварукімі ці амбідэкстрамі.

Прычыны перавагі праварукасці

Сёння няма адзінай тэорыі, якая б тлумачыла прычыны перавагі праварукасці. Так, напрыклад, французскі фізіёлаг Ксаўе Біша звязвае праварукасць з метадамі вядзення боя. Зыходзячы з таго, што сэрца чалавека знаходзіцца ў левай частцы грудзі, воін намагаўся прыкрываць левую (больш уразлівую) частку грудзі шчытом, а правай наносіць удары дзідай ці мячом. Шэраг даследчыкаў схілен тлумачыць прычыны праварукасці ў тым, што правая рука грала пэўную ролю ў старажытных касмаганічных (геліятропных) культах.

Біялагічны сэнс

Раней лічылі, што праварукасць — звычка карыстацца правай рукой — з’яўляецца вынікам адукацыі дзіцяня, паколькі падчас нашэння яго на левым баку, застаецца сваболнай правая рука, якая пагэтам развіваецца мацней. Цяпер лічыцца, што ў выніку спадчыннасці ў праўшэй мацней развіта левая палова мозга, адпаведна чаму больш развіта правая рука; пры зваротных умовах, гэта значыць пры больш моцным развіцці правага паўшар’я мозга, мацней функцыяніруе левая рука. З гэтага відавочна, што падобны стан (пераважнае выкарыстанне левай рукі, а не првай) трэба лічыць прыроджанай якасцю, а не набытай.

Тэрміны «ляўша» і «праўша» прымянімы не толькі ў дачыненні да чалавека, але і да жывёл, якія аддаюць перавагу выкарыстанню левай (пярэдняй) ці правай (пярэдняй) лапы адпаведна. У розных жывых істот працэнт праўшэй і ляўшэй сярод асобін аднаго віда можа моцна адрознівацца. Так, сярод катоў большасць — праўшы[40], сярод мышэй 44 % праўшэй, 28 % ляўшэй, а астатнія — амбідэкстры, затое ўсе белыя мядведзі — ляўшы. Цікава, што нават сярод «родзічаў» чалавека, шымпанзэ, адносіны ляўшэй і праўшэй адрозніваюцца ад існуючага ў людзей. Напрыклад, у дзікай прыродзе каля двух трацінаў шымпанзэ з’яўляюцца ляўшамі[1]. У няволі большасць прыматаў — праўшы; верагодна, гэта тлумачыцца вымушанымі зносінамі з людзьмі, які ў большасці сваёй праўшы.

У 1984 годзе ЮНЭСКА ўвяла свята — Дзень Ляўшэй — 13 жніўня.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Крыніца: атрыкул у часопісе Scientific American (руск.)
  2. Hardyck, C., & Perinovich, L. F. (1977). "Left-handedness, " Psygological Bulletin, 84, 385—404
  3. Raymond, M.; Pointer, D; Dufour, A.; and Pape, M. (1996). |Frequency-dependend maintenance of left-handedness in humans, " Proceedings of the Royal Society of London, B, 263, 1627—1633
  4. Twinnings Facts — National organization of Mothers of Twins Clubs, Inc.(недаступная спасылка). Accesed June 2006.
  5. Cantor, J. M.; Klassen, P. E.; Dickey, R.; Christensen, B. K.; Kuban, M. E.; Black, T.; Willams, N. S.; &blanchard, R. (2005). "Handedness in pedofilia and hebefilia,"PDF (136  KiB) Archive of Sexual Behavior, 34, 447—459.
  6. Schachter, S. C.; Boulton, A.; Manoach, D.; O’Connor, M.; Weintraub, S.; Blume, H.; & Schomer D. L. (1995). "Handedness in patients with intractable epilepsy: Correlations with side of temporal lobectomy and gender, " Journal of epilepsy, 8, 190—192.
  7. Batheja, M., & McManus, I. C. (1985). "Handedness in the mentally handicapped, " Developmental Medicine and Child neurology, 27, 63-68.
  8. Cornish, K. M. McManus, I. C. (1996). "Hand preference and skill in children with autism, " Journal of Autism and Developmental Disorders, 26, 597—609.
  9. Grouios, G.; Sakadami, N.; Poderi, A.; & Alevriadou, A. (1999). «Exess of non-right handedness among individuals with intellectual disabilithy» Experimental evidence and possible expansions, " Journal of Intelectual Disabilithy Research, 43, 306—313
  10. Ask Yahoo!: Why am I right-handed, but my brother is left-handed?(недаступная спасылка) accesed June 2006.
  11. Table 2
  12. 1 2 TUT.BY около 10 % белорусов отметят день Левши Архівавана 23 жніўня 2008.
  13. Watkins M (1995). Creation of the Sinister: Biological Contributions to Left-handedness acessed May 2007.
  14. Мозг, разум и поведение Мышление и сознание(недаступная спасылка) Чэрвень 2007
  15. «Routine ultrasonografy in utero and subsequent handedness and neurological development», K.A. Salvesen, L.J. Vatten, S.H. Eik-Nes, K. Hugdahl, L. S. Bakketeig, British Medical Journal. Vol. 307, 1993, 159-64.
  16. «Routine ultrasound screening in pregnacy and children subsequent handedness.» H. Kieler, O. Axelsson, B. haglund, S. Nilsson, K. A. Salvsesen, Early Human Development, vol 50, 1998, 233-45.
  17. Фуко М. Надзирать и наказывать. рождение тюрьмы. М.: Ad Marginem, 1999. 478, [2] стр. ISBN 5-93321-010-2
  18. 1 2 Г. Н. Сердюковская, А. П. Чуприков // Леворукость у детей и подростков. Сборник трудов, М., 1987
  19. Выявление леворукости и психогигиена леворуких детей. // Методические рекомендации МЗ СССР (составители А. П. Чуприков и др.), М., 1985, 9 с.
  20. А. П. Чуприков, В. Д. Мишев. // Латеральность населения СССР в конце 70-ых и начале 80-ых годов. К истории латеральной нейропсихологии и нейропсихиатрии. Хрестоматия. Донецк, 2010, 192 с.
  21. 1 2 А. П. Чуприков, Е, А. Волков. // Мир леворуких. Киев. 2008.
  22. yourDiktionary Word of the Day: sinistral Архівавана 7 чэрвеня 2011.. Accesed June 2006.
  23. «My Left Foot», Архівавана 23 мая 2007. The Kingdon, 24 July, 2003. Accessed June 2006.
  24. Etimología de izquierda, deChile.com. Accesed June 2006. (Spanish)
  25. Архівавана 26 мая 2007., yuorDictionary.com, November 28, 2003.
  26. (недаступная спасылка). Accesed August 2006
  27. Morris Evan (1995)Word detective researsh(недаступная спасылка). Accesed June 2006.
  28. Учёные доказали преимущества левшей при игре в бейсбол
  29. «How to Succeed at Knife-Shapening Without Losing a Thumb» New York Times, September 23, 2006. Accesed September 23, 2006.
  30. http://www.findarticles.com/mi_m1511/is_n4_v18/ai_19227826/pg_2(недаступная+спасылка)
  31. Right-Hand, Left-Hand — official website Архівавана 4 мая 2012. Accessed June 2006.
  32. Steele, James & Mays, Simon (1995). New finding on the frequency of left- and right-handedness in mediaeval Britain(недаступная спасылка)
  33. «Sinister and Rich: The evidence that lefties earn more», by Joel Waldfogel. Appeared in Slate on August 16, 2006.
  34. Global Village: Visual & Acoustic Space Архівавана 8 лютага 2007.
  35. Visual Thincing(недаступная спасылка)
  36. Resources for the Right brainrd learned!
  37. What Right Brain Left Brain Is About — Why Right Brain Left Brain is Relevant to Painters(недаступная спасылка)
  38. What Right Brain Left Brain Is About — Why Right Brain Left Brain is Relevant to Painters Архівавана 20 красавіка 2007.
  39. Brains That Work a little Bit Differently (9780916410674): Allen D/ Bradgon, David Gamon Ph/D/: Books
  40. Борис Сергеев. «Ум — хорошо…»

Літаратура

  • Левша // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
  • Г. Н. Сердюковская, А. П. Чуприков // Леворукость у детей и подростков. Сборник трудов. М., 1987.
  • А. П. Чуприков, В. Д. Мишев. // Латеральность населения СССР в конце 70-х и начале 80-х годов. К истории латеральной нейропсихологии и нейропсихиатрии. Хрестоматия. Донецк, 2010, 192 с.
  • Выявление леворукости и психогигиена леворуких детей. // Методические рекомендации МЗ СССР (составители А. П. Чуприков и др.), М., 1985, 9 с.
  • А. П. Чуприков, Е. А. Волков. // Мир леворуких. Киев. 2008.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.