Ляшчына | ||||||||||||||||
Лісце і арэхі ляшчыны звычайнай | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Corylus L. | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
Аднадомныя лістападныя кусты, радзей дрэвы. Лісце простае, чаргаванае, чаранковае. Тычынкавыя кветкі ў павіслых каташках, песцікавыя — у двухкветкавых дыхазіях (развілінах), сабраных у галоўчатыя суквецці. Плод — аднанасенны дравяністы арэх.
Арэал
Адрозніваецца каля 20 відаў. Пашыраны ў лясной зоне Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Культурныя формы (фундук) вырошчваюць 3—4 тыс. гадоў. На Беларусі ляшчына звычайная, або лясны арэх (Corylus avellana) расце ў падлеску і на ўзлесках шыракалістых і мяшаных лясоў.
Значэнне і выкарыстанне
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. У пладах да 70 % алею, які выкарыстоўваецца ў харчовай, кандытарскай, лакафарбавай і медыцынскай прамысловасці, з макухі робяць халву. Драўніна ідзе на дробныя вырабы. 3 кары атрымліваюць фарбавальныя і дубільныя рэчывы. 3 парасткаў плятуць мэблю і інш.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Entry for Corylus L. (англ.). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 30 лістапада 2010.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
- Пярэднеў У. П. Ляшчына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
- Лещина — род Corylus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)