Лячэбны факультэт ВДМУ — структурнае падраздзяленне Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Апісанне
Факультэт рыхтуе правізараў па спецыяльнасці «Фармацыя» для Рэспублікі Беларусь, а таксама магістраў фармацыі для замежных краін (Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, Іарданіі, Каралеўства Марока, Туніса і інш.).
Кафедры
У структуры факультэта (загад рэктара ад 01.10.2020 № 246-уч) наступныя кафедры:
- анестэзіялогіі і рэаніматалогіі з курсам ФПК і ПК;
- акушэрства і гінекалогіі;
- анатоміі чалавека; гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі;
- шпітальнай тэрапіі з курсам ФПК і ПК;
- шпітальнай хірургіі з курсам ФПК і ПК;
- дэрматавенералогіі і касметалогіі;
- клінічнай імуналогіі і алергалогіі з курсам ФПК і ПК;
- медыцынскай біялогіі і агульнай генетыкі;
- медыцынскай рэабілітацыі і фізічнай культуры з курсам ФПК і ПК;
- неўралогіі і нейрахірургіі;
- нармальнай фізіялогіі;
- агульнай урачэбнай практыкі;
- агульнай і клінічнай біяхіміі з курсам ФПК і ПК;
- агульнай хірургіі;
- грамадскага здароўя і аховы здароўя з курсам ФПК і ПК;
- анкалогіі з курсам ФПК і ПК;
- аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі;
- отарыналарынгалогіі;
- афтальмалогіі;
- паталагічнай анатоміі і судовай медыцыны з курсам ФПК і ПК;
- паталагічнай фізіялогіі;
- педыятрыі;
- прапедэўтыкі ўнутраных хвароб;
- псіхіятрыі і наркалогіі з курсам ФПК і ПК;
- траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі;
- факультэцкай тэрапіі і кардыялогіі з курсам ФПК і ПК;
- факультэцкай хірургіі;
- фтызіяпульманалогіі з курсам ФПК і ПК;
- экалагічнай і прафілактычнай медыцыны.
Дэканы
- Файвіш Мордухавіч Гурэвіч
- Г. І. Коган (1937),
- Н. Л. Крычэўскі (1939),
- В. В. Каробка (1939—1941),
- Арташэс Айрапетавіч Кеварк’ян (1952—1955)
- Е. С. Кеціладзэ (1957—1959),
- Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў (1959—1964)
- Н. П. Леткіна (1965—1967)
- Ганна Фларыянаўна Катовіч (1967—1969)
- Міхаіл Міхайлавіч Пяткевіч (1969—1970),
- Мікалай Фядосавіч Лызікаў (1970—1976),
- Яўгеній Восіпавіч Непакойчыцкі (1971—1976),
- Уладзімір Сцяпанавіч Макарэнка (1976—1985),
- Юрый Барысавіч Мартаў (1985—1989),
- Міхаіл Аляксандравіч Нікольскі (1989—1997).
- Н. Ю. Канявалава (1997—2006)
- Валерый Міхайлавіч Сямёнаў (2006—2014)
- Ірына Уладзіміраўна Гарадзецкая (2014—2018)
- Марына Пятроўна Фаміна (з 2018)
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.