Аграгарадок
Лясны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
54°00′22″ пн. ш. 27°40′49″ у. д.
Вышыня цэнтра
246 м[1]
Насельніцтва
  • 19 371 чал. (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
223040[2]
Аўтамабільны код
5
СААТА
6236806061
Лясны на карце Беларусі ±
Лясны (Мінскі раён) (Беларусь)
Лясны (Мінскі раён)
Лясны (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Лясны (Мінскі раён)

Лясны́[3] (трансліт.: Liasny, руск.: Лесной) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бараўлянскага сельсавета. Размешчаны непадалёк ад трасы МінскЛагойск, 6,5 км ад Мінска.

Гісторыя

Пасёлак заснаваны ў чэрвені 1960 г. Да 9 жніўня 1979 года пасёлак уваходзіў у склад Зеленалужскага сельсавета[4].

Насельніцтва

  • 1999 год (перапіс) — 7718 чалавек
  • 2009 год (перапіс) — 11 260 чалавек
  • 2018 год — 19 371 человек

Транспарт

Мае наладжаную непасрэдную сувязь з Мінскам (маршруты гарадскіх аўтобусаў (№ 113с, 115э, 143, 145с) і маршрутных таксі (№ 1151, 1409)). Гэта з'яўляцца адной з прычын таго, што пасёлак актыўна забудоўваецца (у прыватнасці, квартал Зялёны Бор).

Ахова здароўя

Пасёлак з’яўляецца вядомым цэнтрам аховы здароўя рэспубліканскага значэння. Тут знаходзіцца Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава[5] (палатны блок — архітэктары П. Казакова, Ф. Іванчанка, А. Ярушын[6]), адкрыты ў 1960 г. ў якасці НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР.

Акрамя таго, у Лясным размешчаны Мінская абласная клінічная бальніца (1967, архітэктары В. Ладыгіна, А. Канстанціновіч[6]), якая з’яўляецца клінічнай базай Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, і Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца. Пры МАКБ функцыянуюць Рэспубліканскі цэнтр уралогіі і андралогіі і Рэспубліканскі цэнтр пластычнай і рэканструкцыйнай мікрахірургіі.

Функцыянуе Рэспубліканскі клінічны шпіталь ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны (архітэктары М. Гулько, У. М. Крывашэеў[6]).

Навука

Пры РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава існуе савет Д.03.12.01 па абароне дысертацый па медыцынскіх навуках: анкалогіі (спецыяльнасць 14.01.12) і прамянёвай дыягностыцы і прамянёвай тэрапіі (спецыяльнасць 14.01.13).

Славутасці

Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Паштовы індэкс сувязі пасёлка Лясны і прылеглых тэрыторый
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  5. Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Архівавана 22 мая 2010.
  6. 1 2 3 Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.