Аграгарадок
Лясная ![]()
Лясная на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||
Лясна́я[1] (трансліт.: Liasnaja, руск.: Лесная) — аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўднёвы захад ад Баранавічаў, за 2,5 км ад шашы Баранавічы — Брэст. Чыгуначная станцыя Лясная знаходзіцца на лініі Баранавічы — Брэст.
Гісторыя
Вядома з 1880-х гадоў як чыгуначная станцыя Лясная ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У баі каля вёскі 8 ліпеня 1944 года вызначыўся Герой Савецкага Саюза М. П. Акімаў. У верасня 1941 года ў вёсцы гітлераўцы стварылі лагер № 337 для масавай загубы савецкіх ваеннапалонных, у якім пастаянна ўтрымлівалі каля 55 тысяч чалавек. У 1941—1944 гадах у Ляснянскім лагеры смерці акупанты загубілі 88,5 тыс. чал.
У 1972 годзе ў вёсцы працавалі лясніцтва, пякарня, цэх Баранавіцкай мэблевай фабрыкі, сярэдняя школа, сталовая, бібліятэка, дзіцячы сад, бальніца, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, 5 магазінаў.
Інфраструктура
Працуюць лясніцтва, сярэдняя школа (у школе ў 1986 годзе адкрыты музей імя Галубка), бальніца, дзіцячыя яслі-сад, аддзяленне сувязі, Дом быту, бальніца, аптэка, бібліятэка, 5 магазінаў, ашчадны банк.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 год — 3 двары, 18 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- 1909 год — 10 двароў, 50 жыхароў.
- 1921 год — 26 дамоў, 167 жыхароў.
- 1939 год — 565 жыхароў.
- 1959 год — 1213 жыхароў.
- 1972 год — 310 двароў, 1391 жыхар.
- 1998 год — 556 двароў, 1639 жыхароў.
Славутасці
- Абеліск на магіле 60 ахвяр фашызму, расстраляных у 1941 годзе (1979), на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі.
- Скульптура воіна на брацкай магіле 47 савецкіх воінаў і 50 ваеннапалонных, якія загінулі ў баях і загублены ў Ляснянскім лагеры смерці ў Вялікую Айчынную вайну (1958), каля чыгуначнай станцыі.
- На будынку школы ў 1988 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці народнага артыста БССР і пісьменніка У. І. Галубка (1882—1942), які нарадзіўся ў в. Лясная.
- Царква ў гонар Казанскай іконы Маці Божай.
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Анёльскай (2000).
Вядомыя асобы
- У. І. Галубок (сапраўднае прозвішча Голуб) — беларускі пісьменнік, рэжысёр, акцёр, мастак, першы народны артыст БССР.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 710.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лясная (Баранавіцкі раён)