Лямец — шчыльны нятканы тэкстыльны матэрыял з валянай воўны, які валодае унікальна нізкай цеплаправоднасцю і досыць добра прапускае паветра.
Лямец вырабляецца[1] звычайна ў выглядзе полак, якія маюць розную таўшчыню, у залежнасці ад прызначэння. Гатункі лямца, якія вырабляюцца з тонкага пуху трусоў або коз, вядомыя пад назвай фетр (ад фр.: feutre)[2] — тонкі лямец[3].
Гісторыя
Адзіны прыродны матэрыял, з якога можа быць выраблены лямец — воўна. Лепш за ўсё падыходзіць авечая. Валокны воўны маюць верхні лускаваты пласт — куцікулу, дзякуючы яму валокны могуць счапляцца адно з адным пад уздзеяннем гарачай вады і пары. На гэтым заснаваны прынцып лямцавання.
У Еўропе ў часы антычнасці лямец збівалі, валялі і пракатвалі з дапамогай вальцоў, вырабленых з дрэва[4].
Лепшым матэрыялам для вытворчасці фетру на русі лічылася воўна зайца-русака. На фетравыя капялюшы, вытворчасць якіх асабліва была развіта ў XIX стагоддзі, выкарыстоўваліся кавалкі матэрыялу самай высокай якасці. Форма капелюша надавалася на драўлянай даўбешцы, на якой фетр апрацоўваўся парай і выбіваўся. З фетру, падвергнутага спецыяльнай апрацоўцы, вырабляецца велюр[4].
З лямца робяць буркі, валёнкі, фетравыя капялюшы, сырмакі, шырдакі, кіргізскія каўпакі, а таксама пакрыцці для юрт, гунькі пад сёдлы. У тэхніцы фетр выкарыстоўваецца для пракладак і ў якасці фільтравальных матэрыялаў[4].
Таксама лямец ужываюць пры стварэнні дэталяў для музычных інструментаў, паколькі з яго робяць малаточкі, падкладачныя дыскі, дэмпферы, лямцавыя стужкі і пракладкі ў фартэпіяна, піяніна і раялях.
Зноскі
- ↑ Войлочное производство или валяние шерсти // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Фетр // Т. 27. Ульяновск — Франкфорт. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- ↑ Фетр // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- 1 2 3 Р. М. Кирсанова. Фетр // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 295. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
Літаратура
- Войлочное производство или валяние шерсти // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Головные уборы // Военная энциклопедия / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина, 1911—1915.
- Защитное обмундирование // Военная энциклопедия / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина, 1911—1915.
- Жуковская Н. Л. «Пусть будет теплым ваш войлок!» // Восточная коллекция. 2001. № 1. — статья о роли войлока в культуре кочевых народов.
- Фетр // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1961. — Т. IX. — Стб. 35—39.