| |
Аўтар | Генрык Ібсен |
---|---|
Дзейныя асобы |
Торвальд Хэльмер Нора Кругстад Фру Ліннэ Д-р. Ранк Дзеці Анна-Марыя |
Абставіны дзеі | Дом сям'і Хэльмэр у нявызначаным нарвежскім горадзе альбо пасёлку, прыблізна 1879 |
Дата прэм’еры | 21 снежня 1879 |
Месца прэм’еры |
Капенгаген Данія |
Агульная тэма | Феміністычнае абуджэнне добрай жонкі і маці з сярэдняга клясу |
Жанр | драма |
«Лялечны дом» (нарв.: Et dukkehjem) — п'еса нарвежскага драматурга Генрыка Ібсена, напісаная ў 1879 годзе, якая стала яго першым сенсацыйным творам і цяпер з'яўляецца, напэўна, самай вядомай п'есай гэтага аўтара, якая, таксама, уваходзіць у спіс абавязковага чытання ў шматлікіх сярэдніх школах і ўніверсітэтах. Пасля першай публікацыі п'еса выклікала супярэчнасці праз сваю вострую крытыку шлюбных нормаў XIX стагоддзя[1]. Твор будуецца па формуле п'есы з акуратна выбудаванай фабулай, але ў апошнім акце традыцыйная драматычная канцоўка сканчваецца не распутваннем, а дыскусіяй Норы Хэльмэр і яе мужа, Торвальда Хэльмера. П'еса часта называецца першай сапраўднай фемінісцкай п'есай. Значнасць яе была прызнаная ЮНЕСКА ў 2001 годзе, калі аўтаграфаваны рукапіс «Лялечнага дома» Ібсена быў ўключаны ў спіс «Памяці свету» ў знак агульнага прызнання гістарычнай каштоўнасці літаратурнага шэдэўра[2].
Крыніцы
- ↑ Joseph Wood Krutch. "Modernism" in Modern Drama, A Definition and an Estimate. — First. — Ithaca, 1953. — P. 9.
- ↑ Henrik Ibsen: A Doll's House . UNESCO Memory of the World Programme (16 мая 2008). Праверана 14 снежня 2009.