Лявон Случанін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1914(1914-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 1995(1995-10-25) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Лявон Случанін, сапраўднае імя Лявонцій Раманавіч Шпакоўскі (15 кастрычніка 1914, в. Лучнікі, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер у Слуцкім раёне, Мінская вобласць — 25 кастрычніка 1995, Салігорск, Беларусь) — беларускі паэт.

Біяграфія

У 1929 годзе паступіў у Слуцкі педтэхнікум. Пад уплывам мастацтва Уладзіслава Галубка і яго артыстычнай трупы паступіў у Мінскі тэатральны тэхнікум. Як сын серадняка быў залічаны без стыпендыі, што прымусіла вярнуцца ў педтэхнікум. З трэцяга курса паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1936 годзе. Накіраваны выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў Чэрыкаў Магілёўскай вобласці. У 1937 годзе арыштаваны, прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі; накіраваны на Беламорканал.

У 1939 годзе датэрмінова вызвалены. Вярнуўся ў Лучнікі. Уладкаваўся ў Слуцку ў сярэднюю школу выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры. З 1940 годзе выкладаў у Слуцкім педтэхнікуме. У часы нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам Лучнікоўскай школы ў 1941—1943 гадах, у 1943—1944 гадах школьным інспектарам на Случчыне. Адначасова супрацоўнічаў у акруговай «Газэце Случчыны», друкаваўся ў «Беларускай газэце» (Мінск), «Голасе вёскі» (Мінск), «Раніцы» (Берлін) і часопісе «Новая дарога» (Беласток). Прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе. Пры адступленні немцаў выехаў з сям’ёй у Германію. Працаваў карэспандэнтам у часопісе «Малады змагар», які выдаваў у 1944—1945 гадах Саюз беларускай моладзі. Вясной 1945 года трапіў у амерыканскую акупацыйную зону.

Вярнуўся ў Лучнікі, дзе быў арыштаваны. Асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Адбываў пакаранне на Поўначы. Потым тэрмін быў зменшаны да 10 гадоў зняволення. Пасля вызвалення да 1973 года жыў у Варкуце, потым вярнуўся ў Беларусь і жыў у Салігорску. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1993 года.

Памёр 25 кастрычніка 1995 года ў Салігорску.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1936 годзе. Вершы, напісаныя ў 1942—1943 гадах апублікаваў у 1943 годзе ў калектыўным зборніку «Песняры Случчыны». Аўтар гістарычнай паэмы «Рагнеда» (1944). Аўтабіяграфічны раман у вершах «Алесь Няміра» напісаны ў 1962—1985 гадах, апублікаваны часткова ў 1991 годзе. Паэма «Ісус Хрыстос» не апублікавана.

Урывак з паэмы «Рагнеда» пэўны час быў уключаны ў школьную праграму[1].

Бібліяграфія

  • Рагнеда: Паэма. — Вільня, 1944; [Сідней], 1958; Спадчына № 1, 1991.

Зноскі

  1. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і руск. мовамі навучання / А. I. Бельскі, Л. К. Цітова. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010. — 320 с. — С. 196.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.