Лявонаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шумілінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Лявонава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 лютага 2000
Насельніцтва
  • 910 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Ляво́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лявонава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Клётчынскі (Клятчанскі) сельсавет у складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Клётчына. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лявонава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Сіроцінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Ульскага раёна. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Клётчына[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Сіроцінскага раёна, які 23 лістапада 1961 года перайменаваны ў Шумілінскі раён. З 25 снежня 1962 года ў складзе Полацкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 26 сакавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лявонава, сельсавет перайменаваны ў Лявонаўскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лявонаўскага сельсавета 29 населеных пунктаў[3]. 8 лютага 2000 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Обальскага сельсавета.

Крыніцы

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 66. — 248 с. 10 000 экз.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.